Прафілактычныя гутаркі падчас сямейных сустрэч — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Прафілактычныя гутаркі падчас сямейных сустрэч

article3992.jpg

 На працягу чатырох апошніх майскіх дзён доўжыўся трэці з чатырох этапаў рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, прыурочанай да Міжнароднага дня сям’і і Міжнароднага дня абароны дзяцей. За гэты перыяд выратавальнікі разам са сваімі юнымі памочнікамі –актывістамі раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў –пажарных з ліку старшакласнікаў першай і чацвёртай школ райцэнтра: братоў Івана і Вадзіма Кулінічаў, Кірыла Крата, Мікіты Ігнатава і Дзмітрыя Шылава наведалі дом сямейнага тыпу сям’і Горбач з райцэнтра і шэсць шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваецца трое і болей дзяцей. Гэта сем’і Вольгі Крот, Наталлі Лукашэвіч, Вольгі Радзівонавай, Іны Калесніковіч, Лідзіі Дрозд з райцэнтра і сям’ю Наталлі Крываль з в. Стайкі.

Прафілактычныя, канструктыўныя гутаркі былі праведзены з бацькамі наконт забароны пакідаць малалетніх дзяцей адных без нагляду ці пакідаць  малодшых пад нагляд старэйшых дзяцей, якія, часам, самі патрабуюць яшчэ і болей узмоцненага, пільнага кантролю. Бацькам выратавальнікі нагадалі і аб адміністрацыйнай, а то і крымінальнай адказнасці за  свядомае пакіданне малых дзяцей у адзіноце, аб рызыцы такіх дзеянняў. У ходзе гутарак былі абмеркаваны,  створаныя бацькамі бяспечныя ўмовы жыцця для дзяцей, былі ўручаны  тэматычныя брашуры і буклеты.

Дзецям расказалі аб мерах засцярогі ў навальніцу і пры моцным узмацненні ветру, пры паходзе ў лес, у час адпачынку каля вадаёмаў і правілах бяспечных паводзін на вадзе пры купанні. Далей паследавалі шматлікія гульні, якія былі разлічаныя на дзяцей розных узростаў і якія не толькі дадаткова навучалі асновам бяспекі жыццядзейніцтва, але патрабавалі праявіць свае раней атрыманыя веды ў вобласці АБЖ, а таксама кемлівасць і знаходлівасць.

 Неабходна падкрэсліць, што ў большасці супрацьпажарных гульняў разам з дзецьмі гулялі  іх матулі, што сведчыць аб зацікаўленасці апошнімі дзеяннямі іх дзяцей, іх ведамі магчымых мераў перасцярогі ў небяспечных для здароўя і жыцця абставінах.

У некаторых сем’ях былі і сумесныя прагляды  мультфільма “Чароўная кніга МНС” і, вядома ж, былі падарункі дзецям.

На развітанне апошнія запэўнівалі, што ніколі не будуць парушаць правілы бяспекі і будуць гуляць толькі ў бяспечныя гульні.

“Прыходзьце да нас яшчэ!”- крычалі на развітанне малодшыя, выбегаючы на парог ці ганак.

  

 

 

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий