Праходзяць адборачныя туры — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Праходзяць адборачныя туры

22 февраля 2016 - Александра Джежора
article2273.jpg


Чарговы адборачны тур 22-га сезону конкурса юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў адбыўся ў актавай зале ДУА “Целяханская СШ”. Удзельнікамі спаборніцтваў былі тры каманды з ліку вучняў чацвёртых класаў  ДУА “Гортальская СШ (каманда “101”), ДУА “Целяханская СШ” (каманда “Полымя”), ДУА “Рэчкаўская СШ” (каманда “Экстрым”). Назвы каманд адпавядалі назве школьнага  клуба юных выратавальнікаў-пажарных, якія арганізаваны і плённа працуюць у кожнай сярэдняй школе. Склад каманды – шэсць чалавек на чале з капітанам каманды.

Спаборніцтвы юных выратавальнікаў складаліся найперш з праверкі дамашняга задання – конкурсаў “Прівітанне” і “Рэклама”. У першым конкурсе камандам трэба было расказаць аб дзейнасці школьнага КЮВП па папярэджанні пажараў  у сваёй навучальнай установе і  населеным пункце. “Прывітанне” аб’ядноўвала вершы, песні, сцэнкі, танцы і г.д. У конкурсе “Рэклама” каманды рэкламавалі ці то дзіцячы часопіс “Юны выратавальнік”, ці то маладзёжную арганізацыю выратавальнікаў-пажарных альбо сродкі пажаратушэння і правілы пажарнай бяспекі. У складзе спаборніцтваў і навучальныя заданні: конкурс вызначэння рэакцыі дзясятка рэчываў і матэрыялаў на агонь, аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпеламу ад апёкаў, адказы на пытанні віктарыны проціпажарнай тэматыкі. Быў яшчэ і конкурс “Зразумей мяне”, дзе  трэба было прадэманстраваць найперш свае ўважлівасць і знаходлівасць.

Па выніках спаборніцтваў журы, у складзе якога прадстаўнікі райаддзела па НС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, вызначыла пераможцу – каманда “Экстрым” ДУА “Рэчкаўская СШ”, у складзе: Марыя Стаскевіч (капітан), Станіслаў Трында, Дзіма Шляжка, Ілона Селюжыцкая, Марк Сергіюк, Віка Домась. Другое месца адпаведна набраным балам прысуджана камандзе “Полымя” з Целяханскай СШ, на трэцім месцы – юныя вогнеборцы з Гортальскай СШ.

Усе каманды ўзнагароджаны Граматамі арганізатараў спаборніцтва: райаддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кожны ўдзельнік каманды быў адзначаны падарункам.

            Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий