Праверкі жылога сектара прадаўжаюцца — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Праверкі жылога сектара прадаўжаюцца

2 февраля 2016 - Александра Джежора
article2234.jpg

Па сапраўднаму зімовае марознае надвор'е студзеня прымусіла людзей больш актыўна выкарыстоўваць ацяпляльныя прыборы для абагравання сваіх дамоў і кватэр. У мэтах папярэджання вогненных здарэнняў работнікі Івацэвіцкага РАНС накіраваліся ў жылы  сэктар.
У якім стане знаходзяцца прыборы ацяплення, электрычная праводка, ці спраўны аўтаномны пажарны апавяшчальнік – асноўныя моманты, на якія звяртаюць увагу ратавальнікі пры правядзенні абследаванняў жылых дамоў і кватэр. Пад асаблівым кантролем дамы, дзе жывуць шматдзетныя сем'і, адзінокія састарэлыя грамадзяне і асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
З асаблівай увагай агледжаны жылыя дамы шматдзетных сем'яў у населеных пунктах Квасевічскага сельвыканкама: агр. Квасевічы і в. Ёдчыкі. Прыемна адзначыць, што ў большасці абследаваных домаўладанняў гаспадары, яны ж – шматдзетныя таты і мамы, добрасумленна ставяцца да выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі –  печы і ацяпляльныя катлы спраўныя, праблем з электрычнай праводкай ў дамах няма, устаноўленыя ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі спраўныя  і гатовыя ў  любую хвіліну апавясціць жыхароў аб небяспецы. Усё гэта – залог бяспекі.
Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю  Івацэвіцкага РАНС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий