Праверка на гатоўнасць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Праверка на гатоўнасць

16 августа 2016 - Александра Джежора
article2633.jpg

 Хутка зноў у школу. Спецыялісты розных зацікаўленых службаў праяўляюць пільную ўвагу да стану ўстаноў адукацыі. У склад сфарміраваных камісіяй, якія праводзяць маніторынгі школ і дзіцячых садоў раёна, уваходзяць і прадстанікі службы МНС.

Такім чынам, інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Аляксандр Брашавец у ходзе чарговага маніторынгу наведаў школы і дзіцячыя садкі аграгарадкоў Быцень і Даманава, вёсак Волька і Дабромысль. Найбольшая ўвага з боку прадстаўніка службы выратавання была нададзена наяўнасці адпаведных загадаў і інструкцый, ступеням іх выканання,  чарговасці і якасці правядзення процівапажарных інструктажоў з педкалектывамі і тэхнічным персаналам, навыкам работнікаў устаноў адукацыі дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару альбо якой-небудзь іншай надзвычайнай сітуацыі. Не засталіся без увагі  сістэмы супрацьпажарнай аховы:  спраўнасць сістэм пажарнай сігналізацыі, сістэм апавяшчэння, наяўнасць і спраўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння, тэхнічны стан электраабсталявання і эксплуатуемых электрапрыбораў.

Інспектар ІНіП райаддзела праверыў наяўнасць і адпаведнае афармленне куточкаў бяспекі для выхаванцаў і іх бацькоў  у дашкольных установах адукацыі. Кіраўнікам тых устаноў адукацыі, а іх не многа, дзе былі ў ходзе маніторынгу выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы, былі ўручаныя рэкамендацыі па іх неадкладнаму ўхіленню. Увогуле школы і дзіцячыя сады ў сваёй большасці гатовы для прыняцця вучняў і выхаванцаў, а таксама могуць гарантаваць бяспечнае знаходжанне дзяцей на працягу навучальнага года.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий