Прычына пажару - перапал печы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Прычына пажару - перапал печы

article3030.jpg

 Позна вечарам 19 сакавіка ў райцэнтры ў жылым драўляным аднапавярховым  доме па вул. Дэпутацкай здарыўся пажар. Прыбыўшыя на месца здарэння выратавальнікі канстатавалі адсутнасць адкрытага гарэння ў доме, затое ўнутры пакояў адзначалася шчыльнае задымленне. Са слоў суседзяў, у доме знаходзіўся  гаспадар.

Звяном газадымаахоўнай службы ПАВЧ №1  гаспадар дома, пенсіянер, быў выведзены на вуліцу. Як аказалася, у гэты момант ён спаў на ложку. Брыгадай  хуткай медыцынскай дапамогі высветлілася, што шпіталізаванне яму  непатрэбнае.   Быў выведзены на вуліцу з задымленага пакоя і сусед пацярпелага, таксама пенсійнага ўзросту, які ўвечары завітаў  у госці “на агеньчык”. Ён першы выявіў гарэнне пасцельных рэчаў і спрабаваў самастойна іх патушыць. Але  агеньчык  разгарэўся. І разгарэўся ён, як стала вядома, з-за перапалу печы.

У выніку пажару засталіся закопчаныя сцены і столь у жылых пакоях, пашкоджаны пасцельныя рэчы (коўдра, матрац), абгарэў і драўляны ложак. Дарэчы, у доме быў устаноўленыаўтаномны пажарны апавяшчальнік, але гаспадар не паклапаціўся замяніць у ім батарэйку.

Толькі дзякуючы своечасоваму сігналу пільных суседзяў, зладжаным і граматным дзеянням выратавальнікаў,  аказаліся выратаваныя адразу два жыцці. Хочацца нагадаць усім домаўладальнікам, хто саграецца пры дапамозе печаў: ведайце і памятайце, што любая печ – крыніца павышанай пажарнай бяспекі. Не толькі пастаянна сачыце за іх спраўнасцю, але і строга выконвайце проціпажарныя патрабавані пры іх паленні. А яшчэ засвойце, што ўжываанне алкагольных напояў заўсёды прыкметна ўскладняе любую і без гэтага небяспечную для жыцця і здароўя сітуацыю.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий