Прычына пажару - перапал печы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Прычына пажару - перапал печы

12 января 2016 - Александра Джежора
article2177.jpg


У другой палове святочнага каляднага дня здарыўся пажар у цаглянай хаце пенсіянеркі, жыхаркі вёскі Чамялы. У выніку анём пашкоджаны1 м. кв. перакрыцця каля печы, падлога, закопчаны столь і сцены ў пакоі, пашкоджана іншая маёмасць. Прычына здарэння даволі звыклая і банальная для гэтай пары года – перапал печы.

Гэта ўжо трэці пажар з пачатку новага года па дадзенай прычыне. Па прагнозах сіноптыкаў марозы то адступаюць, то зноў узмацняюцца. А гэта сведчыць аб тым, што ўсім уладальнікам рознага роду печаў і печак, а таксакма ацяпляльных катлоў нельга паслябляць пільнасць і абачлівасць.

Найперш, пастаянна сачыце за спраўнасцю ацяпляльных прыбораў. Не палянуйцеся лішні раз (ён ніколі не будзе лішнім) агледзець комін на гарышчы. Выявілі трэшчыны – неадкладна іх ліквідуйце, а каб трэшчыны было лягчый пабачыць, то дымаход не толькі атынкуйце, але і пабяліце.

Раённая служба выратавання ў чарговы раз нагадвае: памятайце, што ў халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень з перапынкамі.  Доўгачасовае паленне можа прывесці і, як бачна, даволі часта прыводзіць, да з’яўленню трэшчын і расколаў корпусу печы. А яны ў сваю чаргу – да пажараў. Ніколі не пакідайце печ, у якой паліцца, без нагляду. А яшчэ не пакідайце малых дзяцей адных у пакоі, дзе паліцца печ, уключаны электранагравальнік.

Валерый Молаш, старшы  інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю  райаддзела па НС.

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий