Рэйд па вадаёмах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Рэйд па вадаёмах

16 января 2018 - Александра Джежора
article3660.jpg

 14 студзеня ў Пінскім раёне патануў 15-гадовы школьнік. Трагедыя адбылася днём на вадасховішчы Пагост. Падлетак па лёдзе накіраваўся да старэйшага брата, які рыбачыў на заледзянелым вадаёме. Рыбакі, што вудзілі непадалёку, не змаглі нават прыблізіцца да месца трагедыі. У той жа дзень праваліўся пад лёд і патануў 54-гадовы жыхар адной з вёсак на Століншчыне. За два выхадныя дні тры чалавекі ў вобласці былі выратаваны з ледзяной пасткі.

У перыяд станаўленя першага зімовага лёду прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС не проста заклікаюць грамадзян  праяўляць асцярожнасць, пільнасць і ўважлівасць пры выхадзе на лёд, але і арганізоўваюць рэйды па заледзянелым вадаёмам, рамешчаным на тэрыторыі раёна.

Так, старшы інжынер  групы функцыянавання  дзяржаўнай сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных здарэнняў і грамадзянскай абароны Івацэвіцкага райаддзела па НС Генадзій Лемяшэўскі і інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддела па НС Валерый Молаш наведалі прыгарадныя азёры “Яглевічы-1” і “Яглевчы-2”, а такса аддаленае ад райцэнтра возера “Чамялоўскае”. Дарэчы, на апошнім рыбакоў зусім не было. Затое на возеры “Яглевічы-2”  каля лунак сядзелі болей за дзесяць рыбакоў.  З кожным з іх была праведзена прафілактычная гутарка наконт бяспекі пры знаходжанні на лёдзе. Праўда, тоўшча лёду тут пры замеры склала 11 см. , што дазваляе выхад на вадаём. Большасць зімовых рыбакоў маюць пры сабе неабходныя ахоўныя сродкі: так званыя “когці”, вяроўкі. Але трапляліся і такія, хто моцна рызыкуе, спадзяючыся на “авось”. Больш таго, на здзіўленне некаторыя ўвогуле не ведаюць якія выратавальныя прыстасаванні патрэбен мець пры сабе рыбак, каб дапамагчы некаму, хто праваліўся ў палонку альбо ў аналагічнай сітуацыі выратавацца самому.

Тым не меней пасля  гутарак з выратавальнікамі  мужчыны болей сур’ёзна задумаліся аб уласнай бяспецы пры выхадзе на заледзянелыя вадаёмы. У дабавак кожны рыбак атрымаў тэматычную памятку аб бяспечнасці на лёдзе.

Нагадаю, што забарона выхаду на лёд у Беларусі дзейнічае з 22 снежня і да заканчэння ледаставу. Дадзенае рашэнне прынята для забеспячэння бяспекі і папярэджання няшчасных выпадкаў.

Што ж рабіць, калі вы ўсё ж аказаліся ў небяспечнай сітуацыі? Праваліўшыся ў ваду  не паддавайцеся паніцы,  а напаўзайце на лёд з шырока раскінутымі рукамі. Недапушчальна станавіцца на ногі, бо захоўваецца небяспека зноў аказацца ў ледзяной вадзе. Куды лепей, лежачы на спіне альбо жываце перасоўвацца ў бок берага, адначасова неабходна клікаць на дапамогу.

Калі ж вы аказаліся відавочцам здарэння, то рэальна ацэньвайце абставіны, калі ёсць магчымасць аказаць дапамогу самастойна.  Падпаўзіце да месца пралому лёду за 3-4 метры і працягніце пацярпеламу якую-небудзь палку, дошку, магчыма вяроўку. Калі выратавальнікаў двое і болей, то лепей утварыць ланцужок, утрымліваючы адзін другога за ногі. Дзейнічайце рашуча, але асцярожна. Выцягнуўшы пацярпелага, распаліце вогнішча і абагрэйце небараку. Звяртайцеся па дапамогу да медыкаў.

У выпадку неабходнасці пры надзвычайным здарэнні не марудзячы тэлефануйце ў службу выратавання па нумарах 101 ці 112.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ  райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий