Рэйды-маніторынгі працягваюцца... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Рэйды-маніторынгі працягваюцца...

10 июля 2018 - Дарья Вдовина
article4054.jpg

Бяспека людзей па-ранейшаму застаецца найважнейшай задачай прадстаўнікоў Івацэвіцкага райаддзела па НС. У пацвярджэнне сказанаму частыя рэйды-маніторынгі супрацьпажарнага стану жылля. Найперш у полі зроку выратавальнікаў застаюцца дамы і кватэры, дзе жывуць найбольш сацыяльна ўязвімыя катэгорыі насельніцтва.

Да прыкладу, нядаўні сумесны рэйд з прадстаўнікамі ДУА “Івацэвіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр” праведзены ў населеных пунктах Волькаўскага сельсавета: вёсках Волька, Чамялы і Магіліцы. Удзел у рэйдзе прыняў першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталій Дыдышка. Галоўным аб’ектам для наведвання былі абраныя тыя сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Аднак наведалі і шматдзетныя сем’і, а разам і  тыя сем’і, дзе ёсць малалетнія дзеці. 
 
У ходзе маніторынгу прадстаўнік раённай службы выратавання звяртаў асаблівую ўвагу на супрацьпажарны стан электраабсталявання ў дамах, пачынаючы ад стану электраправодкі і заканчваючы адпавяданнем правілам пажарнай бяспекі электрабытавых прыбораў, якія эксплуатуюцца ў дамах. Кіруючыся вядомай прымаўкай наконт рыхтавання саней улетку, Віталій Аляксандравіч пільна аглядаў і ацяпляльныя печы, рабіў заўвагі, а таксама складваў і ўручаў адпаведныя рэкамендацыі па тэрміноваму выпраўленню становішча, калі выяўляў якія-небудзь непаладкі з печамі. Да ацяпляльнага перыяду яшчэ маецца дастаткова часу, каб прывесці свае печы ў пажарабяспечны стан.
 
Аднак куды больш увагі было скіравана да дзяцей. Вывучаліся і ацэньваліся ўмовы і магчымасці завалодання малалетнімі дзецьмі запалкамі ці запальніцамі, карыстанне малалетнімі дзецьмі электрапрыборамі, газавымі прыборамі. Адпаведныя прафілактычныя гутаркі былі праведзены з бацькамі – гаспадарамі домаўладанняў, размовы адбыліся і з дзецьмі. Бацькам нагадана, што на працягу ўсяго лета выратавальнікі праводзяць прафілактычную акцыю “Канікулы без дыму і агню!”, накіраваную не толькі на папярэджанне пажараў па віне дзяцей, гібелі і траўміравання дзяцей ад агню, але і на вадзе. Бо няма куды больш важнай задачы для ўсіх дарослых, чым зберагчы жыццё дзяцей, захаваць іх здароўе.
 
Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага РАНС.
Комментарии (0)
Добавить комментарий