Сіноптыкі прагназуюць вяртанне марозаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сіноптыкі прагназуюць вяртанне марозаў

article3815.jpg

 Хоць каляндарная вясна ўжо і надыйшла, аднак сіноптыкі не перастаюць нагадваць аб вяртанні маразоў.

Пахаладанне за вокнамі прымусіць грамадзян зноў мацней эксплуатаваць свае ацяпляльныя прыборы.   Каб зноў нагадаць грамадзянам аб мерах засцярогі ў быце, каб пераканацца ў спраўнасці эксплуатуемых ацяпляльных, электрычных і газавых прыбораў, выратавальнікі па-ранейшаму наведваюць іх дамы і кватэры.

 Каб прафілактычная гутарка не прайшла дарэмна, а ў   грамадзян стала за штодзённае правіла выконваць адпаведныя меры засцярогі, выратавальнікі ўручаюць  тэматычныя, а то і абучаючыя лістоўкі, памяткі і буклеты.

У асаблівым полі зроку выратавальнікаў раёна – малалетнія дзеці. Тут і сумесныя рэйды з прадстаўнікамі зацікаўленых у бяспецы дзяцей службамі, і індывідуальныя наведванні шматдзетных сем’яў і сем’яў, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці.

Аднак,  найперш кожны чалавек сам павінен дбаць аб бяспецы ўласнай, сваёй сям’і, свайго жылля. І галоўнай задачай для кожнага дарослага чалавека павінна стаць памкненне зрабіць жыццё бяспечным.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддела па НС. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий