Сельскі сход у Дубітава — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сельскі сход у Дубітава

1 февраля 2016 - Александра Джежора
article2233.jpg


Вёсачка Дубітава Мілейкаўскага сельвыканкама, што на Косаўшчыне, налічвае ўсяго крыху болей за 40 жыхароў. На шчасце, пажары тут здараюцца рэдка, страты ад іх нязначныя, а прычынай іх ўзнікнення часцей з’яўляецца выпальванне сухой раслінасці ўвесну. Але вось сёлетнім студзенем тут адбыўся пажар з трагічным зыходам: загінуў адзінокапражываючы 50-гадовы мясцовы жыхар. Па словах аднавяскоўцаў, ён нідзе не працаваў, злоўжываў спіртнымі напоямі, курыў.  Дарэчы, гібелі людзей на пажарах у Дубітаве ніколі не было, вось таму і стала гэтая страшная навіна для вяскоўцаў ашаламляльнай.

Пытанні пажарнай бяспекі абмяркоўваліся на сходзе вяскоўцаў, якія сабраліся ў  Доме сацыяльных паслуг. На сустрэчу з дубітаўцамі прыехалі старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па НС Аляксандр Міскевіч і старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяяня з грамадскасцю райаддзела па НС Валерый Молаш.  Падчас сходу  абмяркоўваліся  пытанні проціпажарнага стану ацяпляльных печаў і меры проціпажарнай засцярогі каля іх, правілаў бяспечнага карыстання электрапрыборамі, выратавальная функцыя аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і многае іншае. Дарэчы, як прызналіся самі вяскоўцы, толькі ў адной хаце ёсць апавяшчальнікі. Цяпар, пасля сходу, яны плануюць ледзь ці не ўсе з прысутных  заказаць АПА праз аўтамагазін. Вяскоўцы (у большасці людзі сталага ўзросту) задавалі пытанні і атрымоўвалі адказы, самі расказвалі пра нейкія здарэнні са сваіх успамінаў. Усе пагадзіліся з меркаваннем, што жыць бяспечна ў цяперашніх умовах проста неабходна і трэба рабіць усё магчымае, каб бяда абыйшла бокам: ад складзеных каля печы дроў да засцерагальнікаў у электралічыльніку, ад кінутай незатушанай запалкі вадзіцелем праязджаючага грузавіка паўз спелага жытнёвага поля да абмежавання доступу на нежылыя сядзібы.

Напрыканцы вяскоўцы атрымалі тэматычныя буклеты, разгледзелі альбом з фотаздымкамі з месцаў пажараў.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий