Шануем і помнім — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Шануем і помнім

14 апреля 2015 - Дарья Вдовина
article1646.jpg

Набліжаецца 70-годдзе Вялікай Перамогі, і юныя выратавальнікі ўстаноў адукацыі нашага раёна ўносяць свой уклад у падрыхтоўку да гэтай урачыстай даты.

 

Так, актывісты пярвічнай арганізацыі БМГАВП з ліку навучэнцаў ДУА «Амяльнянская СШ», а менавіта, дзесяцікласнікі Аляксей Каверчык, Даша Галёта, Аляксей Еўтуховіч і Вікторыя Янковіч (на здымку) заняліся навядзеннем парадку (ачысткай ад сухой леташняй травы і лісця) памятнага мемарыяла Курган Славы, які ўзвышаецца на ўездзе ў аграгарадок Амяльная.


Адкрыццё Кургана Славы адбылося 9 мая 1973 года, тут была ўсталяваная мемарыяльная дошка з імёнамі пахаваных у Кургане. На месцы Кургана былі расстраляны члены савецка-партыйнага актыву населенага пункта, мясцовыя жыхары па даносе здрадніка, а таксама вяскоўцы, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Юныя выратавальнікі свята шануюць памяць аб загінуўшых земляках і пастаянна ўтрымліваюць мясцовы мемарыял у чысціні і парадку.


Валерый МОЛАШ, фота аўтара. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий