Шчаслівага і бяспечнага Новага года! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Шчаслівага і бяспечнага Новага года!

4 января 2016 - Александра Джежора
article2163.jpg


Напярэдадні Новага года івацэвіцкія выратавальнікі арганізавалі і правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. Найбольшая перавага пры гэтым надавалася папярэджанню надзвычайных здарэнняў па віне ці з удзелам дзяцей у перыяд зімовых  канікулаў.

 Своеасаблівы Дзядуля Мароз-выратавальнік сустракаў дзяцей разам з іх бацькамі, а таксама дзядулямі і бабулямі каля адміністрацыйнага будынка райаддзела па надзвычайных сітуацыях, калі тыя вярталіся дамоў з  дзіцячага садка “Алеся” альбо выходзілі з магазіна “Дзіцячы свет”.

Дядуля Мароз-выратавальнік спыняў хлопчыкаў і дзяўчынак, цікавіўся іх поспехамі, планамі на будачае, загадваў ім загадкі і задаваў пытанні проціпажарнай тэматыкі. Усе тыя, хто даваў правільныя, дакладныя адказы атрымалі цукеркі і прызы. Пры гэтым была магчымасць адказаць на некалькі пытанняў ці разгадаць некалькі загадак, і кожны адказ быў заахвочаны. “Шчаслівага і бяспечнага вам Новага года!”– гукаў на развітанне Дзядуля Мароз-выратавальнік.

Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий