Сход у Чамялах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сход у Чамялах

1 декабря 2016 - Александра Джежора
article2827.jpg

 З пачатку года ў  вёсцы Чамялы Волькаўскага сельсавета зарэгістравана два пажары. Улічваючы, што на працягу некалькіх папярэдніх гадоў пажараў тут не рэгістравалася наогул, то такая з’ява занепакоіла  выратавальнікаў. Вось і вырашылі яны склікаць вяскоўцаў на сельскі сход, каб разам абмеркаваць пытанні і праблемы пажарнай бяспекі сядзіб вяскоўцаў.

Сабраліся мясцовыя жыхары ў  Доме сацыяльных паслуг. Размова атрымалася ажыўленая, канструктыўная і, хочацца спадзявацца, рэзультатыўная. На пачатку намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі на тэрыторыі  раёна. На пажарах, якія прынеслі трагічныя паследкі, Віталій Аляксандравіч спыніся падрабязна, даючы магчымасць прысутным ацаніць абставіны, якія папярэднічалі і самому пажару, і гібелі чалавека. 

Была закранута не толькі праблема неахайнага абыходжання з агнём (па гэтай прычыне адбыўся адзін з пажараў), але і стану электраабсталявання ў дамах вяскоўцаў, спраўнасць ацяпляльных печаў і мераў проціпажарнай засцярогі каля іх (віноўніцаў другога пажару з’явілася печ і аб ім апавясціў АПА). Гаварылі і аб  выпадках  дзіцячага свавольства з агнём.

Усе прысутныя на сходзе атрымалі ад выратавальнікаў тэматычныя буклеты. Далей паследавалі хвалюючыя вяскоўцаў пытанні. На ўсе пытанні былі дадзены вычарпальныя, абаснаваныя адказы прадстаўніком службы МНС.

                                                                      Х Х Х

 

Цікавячыся супрацьпажарным станам ацяпляльных прыбораў і найперш – печаў, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка разам з старшынёй Волькаўскага сельвыканкама Ігарам Карповічам і кіраўніком справамі Галінай Панюк наведалі шэраг дамоў жыхароў в. Чамялы. Найбольшай увагі правяраючых заслугоўвалі дамы адзінокіх састарэлых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем’яў, а таксама грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

 

У кожнай хаце прадстаўніком службы МНС былі праведзены дадатковыя супрацьпажарныя інструктажы наконт правільнага і галоўнае – бяспечнага пелення печаў. Усе атрымалі тэматычныя памяткі і буклеты. Але ўсё-такі былі выяўлены і парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Нядбайным гаспадарам прыйдзецца неадкладна адрамантаваць печы і праводку.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГпіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий