Сход у Хадаках — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сход у Хадаках

13 февраля 2018 - Александра Джежора
article3735.jpg

 Чарговы сход грамадзян па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі і  асноў бяспечнасці жыццядзейнасці грамадства прайшоў у СДК аг. Хадакі Жытлінскага сельвыканкама. У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня Жытлінскага сельвыканкама Пётр Свібовіч,  начальнік аддзялення экспертызы ліцэнзіруемых відаў дзейнасці НПЦ Брэсцкага абласнога УМНС Аляксей Ганчароў і начальнік раённага аддзела па НС Васілій Бацкалевіч.

 На жаль, пажары на тэрыторыі Жытлінскага сельвыканкама рэгіструюцца штогод, здаралася, што не абыходзілася без ахвяр. Ды і прычыны іх узнікнення аб’ядноўваюць увесь магчымы спектр. Васілій Бацкалевіч, начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС,  нагадаў вяскоўцам простыя і звыклыя, але такія неабходныя для ўласнай бяспекі і бяспекі сваіх сем’яў правілы эксплуатацыі ацяпляльных печаў і катлоў на цвёрдым паліве, газавых установак.  Шмат гаварылася і пра бяспеку дзяцей.

Увазе прысутных былі прадэманстраваны шэраг тэматычных відэафільмаў. Усе ўдзельнікі сходу атрымалі ад выратавальнікаў тэматычныя буклеты і памяткі.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий