Сход у Кушнярах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сход у Кушнярах

21 января 2017 - Александра Джежора
article2914.jpg

 Першая ахвяра пажару распачатага года зарэгістравана ў в. Кушняры. І хоць загінуўшы жыў у райцэнтры, усё ж гэтае трагічнае здарэнне стала падставай для сустрэчы прадстаўнікоў пажарнай службы з вяскоўцамі. У памяшкані былога аддзялення паштовай сувязі было нешматлюдна. Вяскоўцы канстатавалі, што людзей прыйшло мала не таму, што іх не турбуе супрацьпажарная бяспека, а таму, што на вуліцы надта холадна, а большасць жыхароў вёскі – людзі сталага ўзросту. У дабавак у зімку абвастраюцца хваробы.

            Старшыня Падстарынскага сельвыканкама Алег Велясніцкі расказаў на пачатку аб тым, што робіцца мясцовай уладай, каб вогненных здарэнняў у вёсках сельвыканкама было як мага меней. Аб сітуацыі з пажарамі за мінулы год  ў раёне ў цэлым і канкрэтна на тэрыторыя абранага сельвыканкама вяскоўцам расказаў інжынер ІНіП райаддзела па НС Арцём Кульгавеня.  Ён найперш нагадаў аб строгім выкананні супрацьпажарных нормаў і правіл пры паленні печаў, зрабіўшы акцэнт на перыяды ўмацнення маразоў і нагадаў у чарговы раз патрабаванні, якія павінен выконваць кожны гаспадар печы. Аксаблівы акцэнт прадстаўнік раённай службы выратавання ў сваім звароце да кушняроўцаў зрабіў на неабходнасць набыцця і ўсталявання ў сваіх дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Дапамогу тут вяскоўцам прапанаваў і Алег Велясніцкі: каб вяскоўцы не ехалі ў райцэнтр у пошуках АПА, ён сам набудзе і прывезе гэты часам сапраўды жыццёўратавальны прыбор кожнаму жадаючаму. Большасць выскоўцаў пагадзіліся з прапановай, бо добра разумеюць, што нядбайны гаспадар часцей і пакутуе ад пажараў.

            Усе прысутныя атрымалі ад выратавальнікаў тэматычныя буклеты.

            Пасля сустрэчы-гутаркі з вяскоўцамі Арцём Кульгавеня разам са старшынёй сельвыканкама наведалі некалькі дамоў, дзе па меркаванні кіраўніка мясцовай улады сітуацыя з пажарнай бяспекай ахавая. Да прыкладу, у адным з дамоў, дзе жывуць два браты, пажар можа ўзнікнуць па многіх прычынах. Па-першае, усё ў пакоях пацвярджае курэнне гаспадароў у ложку ў нецвярозым стане: каля ложкаў на падлозе парожнія бутэлькі з-пад віна, бляшанкі з акуркамі і безліч акуркаў і абгарэлых запалак на падлозе, на стале, які загрувашчаны розным хламам. Гэта небяспечна і таму, што на падлозе ляжыць тое, што калісьці было дыванамі, а загарецца яно хутка. Патрабуюць рамонту і ацяпляльныя печы: яны неатынкаваныя, дзверкі не зачыняюцца.

            На гэты раз гаспадар, а дома засталі аднаго з братоў, быў строга папярэджаны. Ад іх патрабуецца тэрміновае выпраўленне пажаранебяспечнага становішча ў сваёй хаце.

Івацэвіцкі РАНС.  

Комментарии (0)
Добавить комментарий