Сяброўства працягваецца... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сяброўства працягваецца...

5 февраля 2018 - Александра Джежора
article3714.jpg

 Прыемна адзначыць, што многія вучні школ Івацэвіцкага раёна па-ранейшаму  сябруюць з часопісам “Юны выратавальнік”. Пацвярджэнне сказанаму – нядаўні візіт спецыяльнага карэспандэнта аб’яднанай рэдакцыі часопісаў “Служба выратавання” і “Юны выратавальнік” Ірыны Маліцкай у ДУА “Яглевіцкая СШ”.

Вучань гэтай школы Сяргей Пякарскі накіраваў пісьмо ў адрас рэдакцыі, а дакладней – у рубрыку “Чараўнік ЮВ” з просьбай падарыць яго малодшай сястры Паліне мяккую цацку. “Юны выратавальнік” просьбу хлопчыка выкананаў неадкладна. Вялікага белага плюшавага мядзьведзя Ірына Маліцкая і прывезла з сабой у Яглевіцкую школу. Тут, у актавай зале  падарунак быў перададзены самой Паліне, чацвёртакласніцы гэтай жа школы. Не застаўся без падарунка і Сяргей (як пазней стала вядома, ён таксама пастаянны падпісчык часопіса): ён атрымаў валейбольны мяч. Сяргей вучыцца ў восьмым класе.

Зрэшты, у той дзень многія вучні з 2-га па 9-ты класы ДУА “Яглевіцкая СШ” атрымалі прызы ад любімага часопіса. Яны былі даволі актыўнымі ўдзельнікамі шматлікіх тэматычных конкурсаў, гульняў, віктарын. І кожны атрымліваў ад “ЮВ” сімвалічны прыз у выглядзе наклейкі ці блакнота з лагатыпам часопіса “Юны выратавальнік”.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГП іУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий