Служба 101 - служба, якой давяраюць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Служба 101 - служба, якой давяраюць

19 января 2018 - Александра Джежора
article3667.jpg

 Прафесійнае свята выратавальнікаў – добрая нагода  падвесці вынікі яшчэ аднаго года ў гісторыі службы выратавання раёна. Аб тым, як спрацавалі супрацоўнікі Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях у мінулым годзе,  і з якімі рэзультатамі сустракаюць сваё прафесійнае свята выратавальнікі раёна, – у сённяшнім інтэрв’ю з начальнікам Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Васіліем Бацкалевічам.

– Васілій Іванавіч, аналізіруючы лічбы, ці можна сказаць, што аператыўная абстаноўка з пажарамі на тэрыторыі раёна палепшылася?  Якім, увогуле,  быў для выратавальнікаў раёна мінулы год?

– Можна сказаць, што ўпершыню зафіксаваны самыя нізкія паказчыкі па аператыўнай абстаноўцы з пажарамі. Так, за мінулы год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 49 пажараў, што на 5 пажараў менш, чым у 2016 годзе. На 0,9 працэнта знізіўся ўдзельны паказчык колькасці пажараў на 10 тысяч насельніцтва – 9,0 (ў 2016 годзе – 9,9, у 2015 – 10,4) пры сярэднім па вобласці за мінулы год – 5,0.  У жылым фондзе пажараў зафіксавана менш, зменшылася і колькасць загінулых ад пажараў і яго небяспечных фактараў. Калі ў 2016 годзе загінулі 4 чалавекі, то ў 2017 – адзін. Знізіўся і ўдзельны паказчык колькасці загінулых ад пажараў на 100 тысяч насельніцтва – з 7,3 у 2016 годзе на 1,8 у 2017 (сярэдні па вобласці – 5,2).

Усяго падраздзяленнямі аддзела зроблена 495 баявых выездаў, падчас якіх выратавана 8 чалавечых жыццяў, у тым ліку дэблакіравана пры ліквідацыі дарожна-транспартных здарэнняў 5 чалавек, прадухілена знішчэнне ад агню 54 збудаванняў. Трэба заўважыць, што ў мінулым годзе не праводзіліся работы па ліквідацыі тарфяных пажараў, што сведчыць аб павышэнні ўзроўню вытворчай дысцыпліны ў арганізацыях раёна.

– Што дапаможа, на Ваш погляд, захаваць станоўчую тэндэнцыю?

– Асноўнай задачай з’яўляецца ўдасканальванне формаў і метадаў правядзення сярод насельніцтва прафілактычнай і тлумачальнай работы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх з максімальным ахопам грамадзян раёна, павышэнне іх агульнай культуры паводзін. Як і раней, прыярытэтны накірунак – работа ў сем’ях, з дзецьмі, адзінокімі грамадзянамі і інвалідамі для аказання своечасовай дапамогі ў забеспячэнні пытанняў бяспечнага пражывання. Абавязкова – далейшае ўдасканальванне прафілактычнай работы з дзецьмі. Таксама аказанне дапамогі суб’ектам гаспадарання па падтрыманні адпаведнага ўзроўню бяспекі на падведамасных аб’ектах. На жаль, з пачатку бягучага года ўжо маем 7 выпадкаў пажараў. Узмоцнена прафілактычная работа і на водных аб’ектах, тым больш што сёлетняя зіма не перастае здзіўляць.

– У якіх сітуацыях жыхары раёна найчасцей звяртаюцца да выратавальнікаў па дапамогу?

– Па выніках работы адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы у мінулым годзе па тэлефоне 101 ад жыхароў райцэнтра і раёна было прынята 280 паведамленняў, якія не былі звязаны з пажарамі ці надзвычайнымі сітуацыямі і былі пераадрасаваны адпаведным суб’ектам гаспадарання. Звароты розныя: пошук заблукаўшых людзей, аказанне дапамогі па адкрыцці кватэр, ліквідацыя экстранных падтапленняў, зняцце пярсцёнкаў пры апуханні пальцаў, буксіроўка аўтамабіляў, нават аказвалі дапамогу па выхаду з ваннага пакоя пажылому чалавеку. Гэта ўжо стала нормай – калі чалавеку цяжка, ён набірае 101.

– Ці абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база аддзела, кадравы састаў?

– За апошнія гады матэрыяльна-тэхнічная база аддзела значна абнавілася, і ў першую чаргу з атрыманнем сучасных пажарных аўтацыстэрн. У мінулым годзе абнавілі бензарэжучы інструмент, дыхальныя апараты на сціснутым паветры для работы ў задымленым асяроддзі. Словы падзякі хочацца выказаць генеральнаму дырэктару ААТ “Івацэвічдрэў” А. Ю. Ільніцкаму за аказаную спонсарскую дапамогу ў набыцці для аддзела аварыйна-выратавальнага абсталявання на суму каля 40 000 рублёў, што дазволіла значна павысіць тэхнічнае аснашчэнне нашых падраздзяленняў. Рабочыя кадравыя перастаноўкі, папаўненне новымі спецыялістамі – працэс пастаянны. Толькі ў мінулым годзе ў аддзел прыйшлі на розныя пасады сем маладых спецыялістаў.

– Што пажадаеце работнікам і ветэранам аддзела ў дзень прафесійнага свята?

– У прафесійнае свята выратавальнікаў Беларусі хачу шчыра па-
дзякаваць усім работнікам падраз-
дзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за праведзеную і праводзімую работу па прафілактыцы і папярэджанні, а таксама ліквідацыі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Але найперш – за выратаванне людзей ад агню і дыму, захаванне іх жыццяў і маёмасці. Прыемна адзначыць, што ўсе супрацоўнікі аддзела ставяцца да службы адказна, добрасумленна.

Усіх супрацоўнікаў аддзела  і ветэранаў службы віншую з Днём выратавальніка Рэспублікі Беларусь. Шчасця і здароўя ўсім, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і бадзёрасці духу, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, шанцавання ў паўсядзённым жыцці. А байцам вогненнага фронту, хто па доўгу службы будзе знаходзіцца на баявым пасту ў сваё прафесійнае свята, па даўняй добрай традыцыі жадаю “сухіх рукавоў”.

Гутарыла

Аляксандра ДЖЭЖОРА.

Комментарии (0)
Добавить комментарий