Спаборнічалі юныя выратавальнікі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Спаборнічалі юныя выратавальнікі

article3948.jpg

 ХХI раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы. У цырымоніі адкрыцця чэмпіянату прыняў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама Раман Жук.

 Яго ўдзельнікамі былі  8 каманд, склад кожнай – шэсць хлопчыкаў адпаведнага Палажэнню ўзросту.

Спаборніцтвы складаліся з чатырох наступных відаў: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад’ём  па падвешанай штурмавой лесвіцы ў вакно другога паверха вучэбнай вежы, баявое разгортванне ад мотапомпы і эстафета “Паласа перашкод”.

У выніку згодна набраных ачкоў першае месца занялі прадстаўнікі КЮВП “Полымя” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” у складзе вучняў 6,8-х класаў: Уладзіслава Бахура, Ягора Шыманчыка, Іллі Макарава, Аляксея Лагвіновіча, Міраслава Марука і Мікіты Макарэвіча. Камандзе уручаны Грамата райаддзелаў па НС,  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каштоўныя падарункі кожнаму прадстаўніку каманды, а таксама пераходзячы Кубак чэмпіянату. Другую прыступку п’едэсталу пераможцаў заняла каманда КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і на трэцім месцы каманда КЮВП “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Усе каманды-пераможцы узнагароджаны Граматамі заснавальнікаў спаборніцтваў, каштоўнымі падарункамі.

Вызначаны пераможцы і ў асабістым першынстве. Сёлета, упершыню за ўсю гісторыю чэмпіянату, у абодвух відах спаборніцтваў (у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы і пераадоленні 100-мятровай паласы перашкод) дзе прадугледжана асабістае першынство, найлепшы рэзультат належыць прадстаўніку  каманды чацвёртай школы райцэнтра Уладзіславу Бахуру . Летась яму належаў лепшы рэзультат у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы. На гэты раз Уладзіслаў атрымаў абодва дыпломы і медалі першай ступені, а ў якасці падарункаў – футбольны мяч і карціну.

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий