Стартаваў 23-ці сезон дзіцячых супроцьпажарных гульняў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Стартаваў 23-ці сезон дзіцячых супроцьпажарных гульняў

22 ноября 2016 - Дарья Вдовина
article2813.jpg

У раёне стартаваў 23-ці сезон дзіцячых супроцьпажарных гульняў на сцэне, альбо “Конкурс юных знаўцаў пажарнай справы” сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ. Удзельнікамі спаборніцтваў з’яўляюцца прадстаўнікі старэйшага звяна пачатковай школы – чацвёртакласнікі. 

 

Традыцыйна сёлета конкурс распачалі вучні сярэдніх школ райцэнтра. Яны сабраліся на спаборніцтва ў Актавай зале ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Конкурс складаўся з сямі заданняў, частка якіх (конкурс “Прывітанне” і “Рэклама”) з’яўляюцца дамашнім заданнем і рыхтуюцца камандамі загадзя. Склад каманды – шэсць чалавек. Ёсць і капітан каманды і, вядома ж, конкурс для капітанаў. Увагуле ў ходзе спаборніцтваў каманды камплектуюць “пажарныя шчыты”, “аказваюць дапамогу пацярпеламу ад апёкаў”, вызначаюць рэакцыю на агонь дзесяці рэчываў і матэрыялаў, выконваюць іншыя заданні вядучага.

 

Першае месца прысуджана камандзе “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” у складзе якой выступалі Свідуновіч Ангеліна (капітан каманды), Паліна Падаляка, Ягор свірскі, Ілля Мялік, Вольга Шыманчык і Юра Купрыяновіч. На другім месцы чацвёртакласнікі ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, якія склалі “Дружыну юных пажарных”, а “Выратавальнікі” з ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” завяршылі гульню-спаборніцтвы з трэцім рэзультатам.

 

Усе каманды былі ўзнагароджаны Граматамі арганізатараў спаборніцтва, а гэта найперш Івацэвіцкі райаддзел па НС і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны прадстаўнік каманды атрымаў каштоўны падарунак. Зноў жа па традыцыі каманда-пераможца вярнулася ў сваю школу на сапраўдным пажарным аўтамабіле.

 

Яшчэ адзін занальны  адборачны тур “Конкурса юных знаўцаў пажарнай справы” адбыўся ў Актавай зале ДУА “Целяханская СШ”. Удзельнікамі  гэтага тура сталі каманды “Полымя” ДУА “Целяханская СШ”, “101” ДУА “Гортальская СШ” і каманда “БЭПС (баявыя, энэргічныя пажарныя сімпатычныя)”, якую склалі вучні Рэчкаўская СШ.

 

З невялічкім адрывам перамогу ў Целяханскім туры адпаведна набраных на працягу гульні балаў атрымала каманда “БЭПС” у складзе вучняў ДУА “Рэчкаўская СШ” Ангеліны Кот (капітан каманды), Авеніра Ката, Ані Кот, Марыны Латышэвіч, Цімафея Пераходзькі і Максіма Ката. Другую прыступку ганаровага п’едысталу заняла каманда “Полымя” ДУА “Целяханская СШ”, а рабяты з каманды “101”  занялі трэцяе месца.

 

Кожны прадстаўнік кожнай з трох каманд быў узнагароджаны падарункамі адпаведна занятага па выніках спаборніцтва месца, а камандзе ўручаны Граматы арганізатараў спаборніцтва: райаддзелаў па НС і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Акрамя  іх спаборніцтвы праходзяць пры ўдзеле аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага аддзялення Берарускага Чырвонага Крыжа.

 

Дзіцячыя супроцьпажарныя гульні на сцэне працягваюцца. Наперадзе яшчэ чатыры адборачныя туры, якія пройдуць на працягу ўсяго навучальнага года, а раённы конкурс пройдзе ў маі на самай буйной сцэне раёна – у Вялікай зале Івацэвіцкага ГДК.

 

Валерый Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий