Сумесныя рэйды — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сумесныя рэйды

19 декабря 2017 - Александра Джежора
article3622.jpg

 Сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год!” правялі супрацоўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС разам з работнікамі ДУА “Івацэвіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр” па сем’ях з малалетнімі дзяцьмі, дзе апошнія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Рэйдавай групай былі наведаныя такія сем’і з ліку пражываючых у вёсках Волькаўскага і Дабромысельскага сельвыканкамаў: Волька, Магіліцы, Дабромысль.

У гэтых дамах дэталёва былі агледжаны і вывучаны бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей, пры гэтым асаблівы акцэнт рабіўся на малалетніх дзяцей. З дарослымі ў ходзе рэйду праведзены дадатковыя гутаркі наконт небяспекі пакідання малалетніх дзяцей адных без нагляду, тым болей у зачыненым звонку памяшканні, калі дзіця не мае зусім ніякіх шанцаў выбрацца самастойна ў выпадку небяспекі.

Адпаведнага складу гутаркі выратавальнікі правялі дадаткова і з дзецьмі, якім зноў нагадалі аб небяспецы гульні з агнём, аб мерах перасцярогі ў навагоднія святы каля елак, аб правілах бяспечнага карыстання электрагірляндай. Многа гаварылася аб небяспецы піратэхнікі, знаходжання на першым зімовым лёдзе, аб іншых небяспечных зімовых з’явах.

Дарослыя атрымалі ад выратавальнікаў тэматычныя буклеты і брашуры, не засталіся без падарункаў і дзеці наведаных сем’яў.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий