Сустрэча ў рамках акцыі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сустрэча ў рамках акцыі

8 февраля 2017 - Александра Джежора
article2948.jpg

 Чарговую прафілактычную гутарку з калектывам работнікаў аднаго з буйнейшых магазінаў г. Івацэвічы “Еўраопт” ТАА “Еўрагандаль” правёў першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка.

     У ходзе канструктыўнай размовы работнікам магазіна было нагадана аб найбольш распаўсюджаных  прычынах узнікнення пажараў. Былі прыведзеныя і лічбы статыстыкі па выніках мінулага года. А летась у раёне, адзначана  зніжэнне колькасці вогненных здарэнняў, і змяньшэнне колькасці загінуўшых  у агні і дыме такіх пажараў. Праўда, як  зазначыў Віталій Аляксандравіч, заспакойвацца прычын няма, бо ўжо сёлета на самым пачатку студзеня ў адной з прыгарадных вёсак загінуў 60-гадовы мужчына. З пяці пажараў, што зарэгістраваны ў сёлетнім студзені, прычынамі чатырох сталі  няспраўнасці і няправільная эксплуатацыя ацяпляльных печаў.

            Прысутным зноў-такі нагадалі алгарытм дзеянняў пры пажары дома і на працоўным месцы, правілы прымянення ў выпадку пажару пярвічных сродкаў пажаратушэння. У першую чаргу – вогнетушыцеля. Віталій Аляксандравіч расказаў аб мэтах і задачах распачатай пажарна-прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!”, адказаў на зададзеныя пытанні. Усе прысутныя атрымалі тэматычныя лістоўкі.<o:p></o:p>

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий