Сустрэча з выхаванцамі ДУА "Грыўдзенскі дзіцячы сад" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сустрэча з выхаванцамі ДУА "Грыўдзенскі дзіцячы сад"

article3195.jpg

Інспектар ГПіУГ райаддзела па НС разам з работнікамі ДУК “Івацэвіцкая раённая клубная сетка” арганізавалі і правялі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” тэматычны кіналекторый пад агульнай назвай “Асцярожны будзь з агнём ранкам, вечарам і днём!” з дзецьмі  ў  ДУА “Грыўдзенскі дзіцячы сад”.

Падчас гутаркі выхаванцам садка  нагадалі аб небяспецы, якую тояць у сабе запалкі і запальніцы, трапляючы ў няўмелыя дзіцячыя рукі,  прапанавалі самім вызначыць дадатныя і адмоўныя праяўленні вогненай сілы, пералічыць магчымыя прычыны ўзнікнення пажараў. Закранулі таксама і дзеянні пры пажары дарослых і дзяцей, правілы выкліку пажарных і спосабы барацьбы з агнём.  З хлопчыкамі і дзяўчынкамі прадстаўнік раённай службы МНС правёў павучальныя гульні, конкурс загадак па абмяркоўваемай тэматыцы. Усе, хто неяк змог праявіць свае веды і здольнасці, атрымалі прызы – дзіцячыя размаляванкі. Варта адзначыць, што дзеці старэйшага ўзросту даволі паспяхова спраўляліся з прапанаванымі заданнямі. Напрыканцы прайшла дэманстрацыя мультфільмаў цяпер ужо шырока вядомага серыялу “Чароўная кніга МНС”. А потым дзеці разам з выхавацелямі і інспектарам ГПіУГ райаддзела па НС абмяркоўвалі ўбачанае, робячы канкрэтныя высновы.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий