Трагедыя ў Скуратах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Трагедыя ў Скуратах

2 ноября 2015 - Александра Джежора
article2049.jpg


Яшчэ адна вогненная трагедыя здарылася ў Скуратах. Мясцовая жыхарка, выйшаўшы каля 5-ці гадзін раніцы на вуліцу адчула пах дыму, але супакоіла сябе тым, што магчыма гэта дымяцца нечые недагарэлыя кучы бульбоўніка ў некага на агародзе. А вось ужо каля 9-ці гадзін раніцы жанчына выразна ўбачыла, што скрозь шчыліны ўваходных дзвярэй хаты суседа струменціць чорны, густы дым. Яна тэрмінова выклікала пажарных.

Здагадкі жанчыны пацвердзіліся: у драўлянай хаце адзінокапражываючага суседа сапраўды адбыўся пажар. Горш таго, загінуў і сам гаспадар, 1962 г.н. Мужчына жыў адзін, нідзе не працаваў, меў трэцюю групу інваліднасці. Яго цела выратавальнікі знайшлі на металічным ложку ў жылым пакоі. Дарэчы, акрамя пасцельных рэчаў і матраца болей нічога ў хаце не пацярпела, нават засталіся незакопчанымі шматлікія рэчы і мэбля, сцены і столь у сумежным пакоі. Верагодней за ўсё, што прычынай здарэння зноў з’явілася цыгарэта, прыпаленая лежачы ў ложку. Да таго ж, загінуўшы меў схільнасць да спіртных напояў. Сёлета з пачатку года гэта ўжо трэцяя ахвара “цыгарэтнага пажару”. Такія пажары завуць “п’янымі”, бо амаль заўсёды курцы, што церпяць ад прыпаленых лежачы цыгарак, знаходзяцца ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Аналагічныя здарэнні зарэгістраваны ў Быцені і Турной.

Ва ўсе часы пажар быў страшным бедствам і заўсёды людзі спяшылі на дапамогу трапіўшым у бяду. Колькіх гора-курцоў выратавалі пільныя суседзі толькі тым, што своечасова паведамлялі ў службу МНС, ці кідаючыся ў палаючы дом выцягвалі з вогненнага палону. А зараз уявіце колькіх людзей падвяргаюць небяспецы  тыя, хто стаў віноўнікам такога пажару? Колькімі жыццямі рызыкуюць і якой смяротнай небяспецы падвяргаюць тых, хто знаходзіцца альбо жыве побач?

Статыстыка за пяць апошніх гадоў па краіне паказвае, што  з-за неасцярожнасці пры курэнні загінулі 3 925 чалавек. Пагэтаму МНС усяляк падтрымлівае акцыі, якія забараняюць продаж танных спіртных напояў. Летась такія акцыі прайшлі ў 19 раёнах краіны, у 15-ці з іх не было зарэгістравана ніводнага загінуўшага  на пажары. Вядома, месячнікі пажарнай бяспекі, пажарна-прафілактычныя акцыі, агляд выратавальнікамі жылых дамоў і іншыя мерапрыемствы па папярэджанні гібелі і траўміравання людзей на пажарах і іншых надзвычайных здарэннях даюць свае станоўчыя рэзультаты. Аднак, пакуль кожны сам не ўсвядоміць сур’ёзнасць і глыбіню праблемы, фінал будзе такі ж трагічна прадказальны і непазбежны…

Жывіце бяспечна. Беражыце сябе і ўсіх тых, хто вам асабліва дарагі.

Валерый МОЛАШ,  старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

ХХХ

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 50 пажараў.

За аналагічны перыяд 2014 года – 52.

 

Сёлета ахвярамі пажараў сталі 4 чалавекі

За 10 месяцаў 2014 года – 7 чалавек.

 

Матэрыяльны ўрон ад пажараў у гэтым годзе ўжо склаў  больш за 2 мільярды рублёў.

У 2014 годзе –  амаль 900 мільёнаў.

 

Толькі на працягу кастрычніка бягучага года ў раёне адбылося 7 пажараў. У верасні пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў зарэгістравана не было.

ХХХ

 


Што рабіць, калі здарыўся пажар?

 

Пры выяўленні пажару тэрмінова званіце па нумары 101 у пажарную аварыйна-выратавальную службу, абавязкова назавіце дакладнае месца пажару, наяўнасць людзей, якім пагражае небяспека. Далей , калі пажар на пачатковай стадыі, паспрабуйце справіцца з агнём самастойна: заліце вадой, засыпце пяском, накрыйце грубай тканінай, затапчыце нагамі. Паспрабуйце знайсці і вывесці на вуліцу малых дзяцей, пажылых людзей, зачыніўшы за сабою вокны і дзверы. Акажыце першую медыцынскую дапамогу, калі яна некаму патрэбна, а вы маеце навыкі. Абавязкова выключце газавыя прыборы, адключыце электраэнергію. Бярыце з сабой толькі дакументы і грошы, памятаючы, што самае каштоўнае – чалавечае жыццё. Выходзячы з задымленага памяшкання дыхайце праз змочаную тканіну, а пры моцным задымленні рухайцеся да выхаду паўзком. Скарыстўвайце для аховыы ад агню і высокай тэмпературы вільготную грубую тканіну (накрыйцеся ёю).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий