У апошнія дні 2015 года — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У апошнія дні 2015 года

23 декабря 2015 - Александра Джежора
article2146.jpg

Перад Новым годам самай папулярнай гандлёвай кропкай сярод жыхароў райцэнтра і яго гасцей у Івацэвічах з’яўляецца магазін “Культтавары”. Найперш таму, што тут даволі актыўна ідзе святочны пераднавагодні гандаль усімі неабходнымі атрыбутамі чаканага і любімага свята: елкі, цацкі і іншыя ўпрыгожанні, электрагірлянды, карнавальныя касцюмы і многае іншае. А яшчэ тут дазволены гандаль піратэхнічнымі вырабамі.

У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш разам з актывістамі пярвічнай арганізацыі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з ліку старшакласнікаў ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”  наведалі магазін. Тут яны нагадвалі пакупнікам, якіх на той час аказалася нямала, аб патрабаванні набываць піратэхніку толькі ў спецыялізаваных магазінах,  не дазваляць карыстацца  ёй малым дзецям.

 Пакупнікі магазіна атрымалі  ад Дзядулі Мароза і Снягуркі папяраджальныя памяткі.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий