У цэнтры ўвагі - дзеці — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У цэнтры ўвагі - дзеці

article3156.jpg

У рамках правядзення мерапрыестваў першага этапа рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, а таксама  святкавання Міжнароднага дня сям’і прадстаўнікі службы выратавання  наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, якія знаходзяцца ў райцэнтры.

Ппершы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях  Віталій Дыдышка і старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валерый Молаш разам з начальнікам аддзела страхавання прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Івацэвіцкім раёне Аленай Макар і актывістамі раённага аддзялення БМГАВП з ліку вучняў ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Данілы Караля і Дзмітрыя Шыла  пабывалі ў сем’ях Сазончыкаў, Горбачаў і Мазалеўскіх.

Выратавальнікі нагадалі дзецям аб мерах перасцярогі ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд, аб катэгарычным недапушчэнні свавольстваў з агнём, расказалі аб шэрагу іншых небяспечнасцяў, якія пагражаюць дзецям, падпільноўваючы іх штодня ледзь ці не на кожным кроку. Гаворка з дзецьмі закранула правілы паводзін у навальніцу, пры знаходжанні ў лесе, каля вадаёмаў. Юныя памочнікі выратавальнікаў – рабяты з БМГАВП правялі тэматычныя,  павучальныя гульні. Матулям, а гэта Наталля Віктараўна Сазончык, Святлана Міхайлаўна  Горбач і Вольга Вячаславаўна Мазалеўская было расказана аб папулярным прапагандыстскім праекце МНС “Ганарымся, што навучылі!”.

Выратавальнікі пакінулі дзецям і іх бацькам шэраг тэматычных буклетаў, брашур, кніг адпаведна ўзростам, расклады ўрокаў з серыі наглядна-выяўленчай прадукцыі праекта “Ганарымся, што навучылі!”, а таксама падарункі: цацкі, насценныя гадзіннікі, карціны.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий