У цэнтры ўвагі - дзеці! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У цэнтры ўвагі - дзеці!

21 августа 2014 - Александра Джежора
article1206.jpg

20 жніўня ў раёне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”. Мэта акцыі – зноў і зноў звярнуць увагу дарослых на недапушчэнне пакідаць дзяцей без нагляду нават на кароткі тэрмін, а яшчэ акцэнціраваць увагу малых на небяспецы гульняў з агнём. Менавіта восенню ўзрастае колькасць пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём, калі большасць дарослых заняты зборам вырашчанага ўраджаю, а малыя застаюцца адні,  прыдумляючы для сябе жыццёванебяспечныя гульні.

Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з клуба юных выратавальнікаў “Праметэй” Івацэвіцкага Цэнтра дзіцячай творчасці Данілам Лемяшэўскім, Максімам Кузьміновым, Дашай Кузьменяй (вучні СШ №3 г. Івацэвічы) і Таццянай Зубковіч (вучаніца СШ №4 г. Івацэвічы) наведалі гандлёвыя установы райцэнтра, якія рэалізуюць школьна-пісьмовыя прылады, а таксама адзенне і абутак для дзяцей: магазіны “Дзіцячы свет”, “Спорттавары”, “Канцлер” і “Культтавары”. Юнакі і дзяўчаты  напаміналі дарослым аб той рызыцы, якой яны падвяргаюць малых дзяцей, пакідаючы іх без нагляду,  і нагадвалі дзецям аб той небяспецы і бядзе,  якую тоіць у сабе і нясе людзям агонь. Дарослым юныя выратавальнікі раздавалі тэматычныя памяткі і буклеты, а дзецям “Азбуку бяспекі”, якая безумоўна дазволіць ім папоўніць  запас ведаў па  бяспецы жыццядзейнасці.

Яркія жоўтыя майкі, у якія былі апрануты юныя вогнеборцы, прыцягвалі ўвагу людзей, некаторыя падыходзілі да іх мэтанакіравана і проста дзякавалі за клопат.

Другі этап акцыі пройдзе падчас урачыстых школьных лінеек да Дня ведаў, дзе са школьнікамі сустрэнуцца супрацоўнікі райаддзела па НС.

 

Валерый Молаш,

старшы  інспектар ГПіН  райаддзела па надзвычайных  сітуацыях.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий