У цэнтры ўвагі - малалетнія дзеці — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У цэнтры ўвагі - малалетнія дзеці

article3202.jpg

 Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё болей увагі надаюць бяспецы малалетніх дзяцей. Сталі частымі не толькі  прафілактычныя сустрэчы-гутаркі з выхаванцамі дзіцячых садоў і школьнікамі ўсіх узростаў, а і рэгулярнае наведванне дамоў і кватэр тых сем’яў, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці.

У рамках рэспубліканскай акцыяй “Не пакідайце дзяцей адных!” і мерапрыемствамі, накіраванымі на папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў з удзелам ці па віне дзяцей у перыяд летніх канікул, афіцэрскі склад райаддзела  быў пераведзены  на  новы графік работы. Так, працоўны дзень афіцэра-выратавальніка, а гэта не толькі прадстаўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі, пачынаецца а 12-й гадзіне і заканчваецца ў 21 гадзіну. Увесь гэты час надаецца менавіта прафілактычнай рабоце ў жыллі грамадзян. Тут пад пільнай увагай прадстаўнікоў раённай службы выратавання аказваюцца эксплуатуемыя ў сем’ях бытавыя газавыя і электрычныя прыборы, прыборы ацяплення, увогуле ўсё электраабсталяванне. Калі ў сям’і ёсць малыя дзеці, то ацэньваецца магчымасць даступнасці  запалак ці запальніц. У 50% атрымання апёкаў малалетнімі дзецьмі гэта апёкі вадкасцямі. Таму часам даводзіцца рабіць заўвагу бацькам і бабулям, што пакідаць каструлі і чайнікі на крайніх камфорках газавых ці электрычных пліт небяспечна для дзяцей.

Вось і старшы інжынер дзяржаўнай сістэмы папярэджання надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны райаддзела па НС Генадзій Лемяшэўскі наведаў шэраг дамоў у населеных пунктах Яглевіцкага сельвыканкама, дзе пражываюць сем’і, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей. Наведваючы такія сем’і Генадзь Рыгоравіч не толькі аглядае і ацэньвае пажаранебяспечны стан жылля, але і гутарыць з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

Сказанае бацькам пацвярджаецца канкрэтнымі негатыўнымі фактамі, калі бяспечнасць бацькоў абарачаецца трагедыяй. Да прыкладу, што тычыцца вогненных здарэнняў, то летась у краіне ахвярамі агню сталі сямёра малалетніх дзяцей, ужо двое малых дзетак загінулі ў рэспубліцы падчас пажараў у бягучым годзе.  Акрамя строгіх  папярэджанняў пры выяўленні якіх-небудзь парушэнняў, гаспадарам ўручаюцца пісьмовыя рэкамендацыі па неадкладнаму іх ухіленню. Бацькам таксама ўручаюць  тэматычныя брашуры “Памятка бацькам” і буклеты “Ганарымся, што навучылі”, а дзецям –  буклеты абучаючага накірунку “Бяспечнае дзяцінства”.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий