У цэнтры ўвагі выратавальнікаў - палявыя работы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У цэнтры ўвагі выратавальнікаў - палявыя работы

23 апреля 2018 - Александра Джежора
article3908.jpg

 Сёлетняя вясна прыпазнілася, а значыць прыспешваюць вяскоўцаў сельскагаспадарчыя работы на палях ды сенажацях. Акрамя сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых культур на чарзе сяўба карняплодаў, пасадка бульбы, ды і каб дабіцца добрага травастою, а потым і назапасіць дастатковую колькасць кармоў, патрэбна своечасова правесці падкормку лугоў і сенажацяў. Словам, работы ў сельгасвытворцаў хоць адбаўляй. І паўсюдна задзейнісана тэхніка. Магутная, энерганасычаная, дорагастоячая.

Каб зберагчы тэхніку, а разам своечасова правесці сяўбу, важна, каб тэхніка была спраўнай, каб у гаспадарках раёна было зроблена ўсё дзеля таго, каб зберагчы яе ад агню. Апошні, як вядома, любіць нядбайных. Вось і неабходна забяспечыць занятую на веснавых палявых работах тэхніку і прычапныя прыстасаванні спраўнымі вогнетушыцелямі, а калі патрэбна, то і іскрагасільнікамі. Тут аграрыям навесці бяспечны парадак у сельгасвытворчасці дапамагаюць выратавальнікі, бо забеспячэнне пажарнай бяспекі застаецца актуальным і ўвесну, і летам, і восенню.

Такім чынам, начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч правёў маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый. Да прыкладу, ён наведаў ААТ “Аброўскі”, дзе не толькі дэталёва агледзеў усю задзйнічаную на пасяўной тэхніку, але і пераканаўся ў спраўнасці вогнетушыцеляў, у веданні працуючымі механізатарамі асноўнага алгарытму дзяння ры пажары, нагадаўшы ім парадак дзеянняў у выпадку ўзгарання, прымяненне пярвічных сродкаў пажаратушэння.

Увага працаўнікоў сяла была акцэнціравана на няўхільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры кантралюемым паленні кастроў для спальвання смецця і бытавых адыходаў, а таксама на забароне выпальвання сухой травы, г.зн. правядзенні вясновых палаў травы, ў тым ліку і сельскагаспадарчых, чым часам грашаць аграномы і брыгадзіры-паляводы некаторых сельгаспрадпрыемстваў, пасылаючы падначаленых выпальваць траву, пожню, рэшткі непрыбранай саломы. Кіраўніком раённай службы МНС былі прыведзеныя і факты пажараў, якімі абарачаецца бяскрыўднае на першы погляд выпальванне травы.

Аналагічную пажарна-прафілактычную работу ў ААТ “Мілейкі” правёў інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Пархомік.

Па выніках праведзеных маніторынгаў кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў  складзеныя і ўручаныя рэкамендацыі.

Валерый Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий