У “Дубравачцы” – трэцяя змена — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У “Дубравачцы” – трэцяя змена

20 июля 2017 - Administrator
article3306.jpg

 У гэты перыяд тут адпачнуць амаль 190 школьнікаў розных узростаў з населеных пунктаў раёна.

Адпачынак – гэта выдатна. Тым болей, што тут пад прыглядам і вопытных выхавацеляў, і маладых студэнтаў-практыкантаў, ініцыятыўных і актыўных, хлопчыкі і дзяўчынкі бавяць час з карысцю. Кожны дзень, праведзены ў “Дубравачцы”, аказваецца непаўторным, асаблівым, насычаным пазітыўнымі падзеямі.

Тэма бяспекі і ў канікулярны час застаецца актуальнай. Менавіта таму прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС у кожную лагерную змену арганізоўваюць і праводзяць для адпачываючых рабят “Дні бяспекі” у рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню". Не стала выключэннем і трэцяя змена.
Распачаўся “Дзень бяспекі” з канструктыўнай, павучальна-прафілактычнай  гутаркі, якая хутка ператварылася ў дыялог. Гаворка ішла не толькі аб вогненнай небяспецы: прагучалі словы перасцярогі пры знаходжанні ў лесе, падчас навальніцы і моцнага ветру, каля вадаёмаў, аб небяспечнасці ўкусаў кляшчоў. 
Выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі, што выконваць элементарныя правілы асноў бяспечнасці жыцця-дзейнасці патрэбна пастаянна і паўсюдна.
Комментарии (0)
Добавить комментарий