У дзіцячым садку агр. Амяльная — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У дзіцячым садку агр. Амяльная

article3159.jpg

Аб карысці і шкодзе агню, аб яго двухбаковым існаванні і залежнасці ад чалавека тых абствавін, у выніку якіх агонь павернецца да чалавека добрым альбо злым бокам ішла гаворка падчас сустрэчы інспектара ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела з выхаванцамі дзіцячага садка агр. Амяльная.

У ходзе гутаркі рабяты былі папярэджаны аб тым, што ў выпадку выяўлення пажару альбо якій-небудзь іншай небяспечнай з’явы нельга хавацца, а трэба гучна клікаць на дапамогу дарослых. А яшчэ былі названыя самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў.

З дашкольнікамі было праведзена шэраг гульняў па абмяркоўваемай тэматыцы. Тут рабяты вызначалі і  прадметы адзення, якія трэба апранаць, ідучы ў лес, “выклікалі” па тэлефоне выратавальнікаў на свае дамашнія адрасы, адгадвалі загадкі. Усе гэтыя дзеянні хлопчыкаў і дзяўчынак немарудзячы заахвочваліся прызамі ў выглядзе размаляванак. Тыя ж з рабят, хто змог сабраць найбольшую колькасць размаляванак, у якасці супер-прыза атрымоўваў кніжку-казку “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”.

Напрыканцы сустрэчы рабяты прагледзелі павучальныя мультфільмы  з серыялу “Чароўная кніга МНС”, а на развітанне запэўнілі работніка  службы МНС, што яны ніколі не будуць гуляць з агнём і чапаць усе небяспечныя прадметы.

Валерый Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий