У фінале сустрэнуцца мацнейшыя — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У фінале сустрэнуцца мацнейшыя

11 февраля 2014 - Александра Джежора
article868.jpg

Адбыўся шосты, заключны,  адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ района. Яго ўдзельнікамі, а праходзілі спаборніцтвы ў актавай зале Любішчыцкай сярэдняй школы, былі вучні чацвёртых класаў сярэдніх школ Івацэвіцкай зоны, усяго пяць каманд: каманды “Агеньчык” у складзе вучняў Любішчыцкай і Стайкаўскай школ, каманда “SOS” з ліку вучняў Яглевіцкай школы, каманды “Чырвоны пеўнік” і “Юныя пажарныя” Падстарынскай і Воленскай сярэдніх школ адпаведна.

Па выніках спаборніцтва найбольшая колькасць набраных балаў у каманды “Агеньчык” ДУА “Стайкаўская СШ” у складзе чацвёртакласнікаў Наташы Радзюк (капітан каманды), Яны Молаш, Насці Крук, Мікіты Пархоміка, Лізы Трафімчык і Паліны Пясецкай. На другім месцы каманда “Юныя пажарныя” ДУА “Воленская СШ” і трэцяе месца конкурснае журы прысудзіла камандзе “SOS” ДУА” Яглевіцкая СШ”. Каманды Падстарынскай СШ і Любішчыцкай СШ набралі аднолькавую колькасць балаў і завяршылі супрацьпажарную гульню чацвёртымі.

Усе каманды, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны Граматамі, а кожны прадстаўнік каманд атрымаў падарунак. Не засталіся без прызоў і тыя, хто ў выніку не ўвайшоў у тройку лепшых. Тут жа былі адзначаны і аўтары лепшых малюнкаў супрацьпажарнай тэматыкі. Гэта Мікіта Пархомік, Яна Молаш, Андрэй Шамярэй з Стайкаўскай СШ, Аня Траццяк з Любішчыцкай СШ, Даша Філіповіч з Яглевіцкай СШ, Аня Калімуліна з Воленскай СШ, Алеся Новік і Каця Дашэвіч з Падстарынская СШ, іншыя рабяты.

Такім чынам барацьбу за званне лепшай каманды юных знатакоў пажарнай справы на раённым спаборніцтве, якое адбудзецца ў маі ў Івацэвіцкім ГДК павядуць аж пяць каманд з аднолькавай назвай “Агеньчык”: ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, ДУА “Амяльнянская СШ”, ДУА “Даманаўская СШ”, ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-СШ”, ДУА “Стайкаўская СШ” і каманда “101” ДУА“Гортальская СШ.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий