У іх сэрцах жыве Афганістан — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У іх сэрцах жыве Афганістан

7 февраля 2014 - Александра Джежора
article862.jpg

Былыя воіны-афганцы заўсёды ў пашане ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Гэта камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №17 г. Косава Уладзімір Паўлавіч Кругліеўскі і камандзір аддзялення ПАВП №11 в. Быцень Юрый Аркадзьевіч Горбач.

Уладзімір Кругліеўскі (на здымку 1) тэрміновую службу праходзіў на Туркмена-Афганскай граніцы. Напачатку быў радавым, а дэмабілізаваўся сяржантам. Ён быў у складзе аварыйнай групы сувязі, выконваў абавязкі вадзіцеля-электрамеханіка. Сітуацыя на граніцы была даволі напружанай. Нават тыя пастухі авечак, якія ўвесь час са сваім статкам былі на нейтральнай паласе, час ад часу аказваліся прадстаўнікамі душманскіх банд-фарміраванняў, якія магля знянацку выстраліць, кінуць гранату ці пакласці міну. Неаднойчы Уладзіміру Паўлавічу даводзілася быць удзельнікам баявых аперацый, а дакладней наладжваць сувязь з вералётамі, дэсантнікамі, аўтамабілістамі. Даводзілася змагацца побач з салдатамі арміі Афганістана Сарбоза. Дарэчы, Кругліеўскага, як маладога хлопца з Беларусі, тады вельмі ўразіла адзенне афганскіх салдат: чалма на галаве і доўгія да пятаў халаты сіняга колеру, якія ніколькі не перашкаджалі ім ваяваць. Адна з баявых аперацый па разгроме банд-фарміраванняў паблізу горада Майманэ (амаль 150 км. ад мяжы, кішлак Дзярбент), якая распачалася ў снежні 1987 года вельмі запомнілася Уладзіміру Паўлавічу. Доўжылася яна каля двух тыдняў разам з падрыхтоўкай. Тады былі задзейнічаны ў большасці авіяцыя і дэсант: напачатку з верталётаў правялі абстрэл “зялёнкі”,  дзе традыцыйна хаваліся душманы, потым дэсантнікі правялі канкрэтную “зачыстку”. На вачах Уладзіміра загарэўся і ўпаў верталёт з вайскоўцамі СА. Уразіла тады надзвычай вялікая колькасць зброі, адбітай ў душманаў пад час праведзенай аперацыі, у ліку якой найчасцей траплялася зброя англійскай вытворчасці, але быа і зброя, якая на той час выраблялася ў СССР. На ствалах многіх аўтаматаў і вінтовак былі надрэзы, якія адпавядалі колькасці забітых з гэтай зброі савецкіх салдат, а да прыкладаў прыклеены фотаздымкі ўладальнікаў зброі.

Так атрымалая, што Уладзімір Кругліеўскі праслужыў у войску 2 гады і 3 месяцы.  Камандаванне часці адзначала яго мужнасць і воінскую доблесць. Пасля дэмабілізацыі спачатку працаваў у тагачасным калгасе “Зара” у сваёй вёсцы Квасевічы, а потым вырашыў стаць выратавалькам. Пэўны час узначальваў Мілейкаўскі ПАВП.

Пасля вываду савецкіх войскаў з Афганістана Уладзімір Кругліеўскі быў узнагароджаны Граматай Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР, мае нагрудны знак “Ад удзячнага Афганскага народу”.

Гэтакімі ж узнагародамі адзначаны і Юрый Горбач з Быцені (на здымку 2).

Ён быў вадзіцелем матэрыяльнага забеспячэння. Ці варта гаварыць, што аўтамабілі з харчамі былі пад асаблівым прыцэлам душманаў.

Абодва хлопцы добрасумленна выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак і нягледзячы на розныя меркаванні наконт той “замежнай” вайны,  яны тасама лічаць, што абаранялі межы сваёй Радзімы. Той самай, якая пазней аказалася падзеленай знутры на многа частак.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий