У прыклад іншым — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У прыклад іншым

9 августа 2017 - Александра Джежора
article3349.jpg

Летняя спёка ніяк не павінна ўздзейнічаць на падрыхтоўку да ацяпляльнага сезону.  Кожны  руплівы гаспадар павінен паклапаціцца аб пажарабяспечным стане сваіх ацяпляльных прыбораў яшчэ задоўга да пачатку ацяпляльнага перыяду.

 З году ў год сапраўдную небяспеку тояць у сабе ацяпляльныя печы, усталяваныя ў дамах вяскоўцаў. Што ж, нашы вёскі прыкметна старэюць, а разам з іх жыхарамі старэе і іх жыллё,  з цягам часу прыходзяць у непрыгоднасць да эксплуатацыі і ацяпляльныя печы. Вось чаму іх трэба агледзець і ацаніць стан бяспечнасці загадзя, а потым не пакідаць без увагі на працягу ўсяго ацяпляльнага перыяду.

І ўсё ж сталыя людзі ў сваёй  значнай большасці ставяцца да пытанняў бяспекі куды адказней за маладых домаўладальнікаў. Яны рэдка спадзяюцца на дапамогу і многія пасільныя работы выконваюць самастойна. Так і 76-гадовая жыхарка вёскі Даўгае Быценскага сельвыканкама Алена Феліксаўна Шклярык, дом якой наведаў падчас маніторынгу першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталій Дыдышка (на здымку), ужо агледзела сваю печ, пачысціла ад сажы дымаход і ўвогуле навяла парадак на гарышчы. Словам, адзінокая бабуля зрабіла канкрэтныя захады дзеля пажарабяспечнасці жылля ў ацяпляльны перыяд. А яшчэ ў хаце Алены Феліксаўны ўсталяваны  аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Дарэчы, бабуля праяўляе заклапочанасць і аб спраўнасці і свроечасовай замене батарэйкі ў АПА. Усім бы гэтак клапаціцца.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС. 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий