У рамках акцыі "Бяспечны Новы год!" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "Бяспечны Новы год!"

29 декабря 2016 - Александра Джежора
article2871.jpg

На рэчавым рынку Івацэвіцкага  райста мясцовыя выратавальнікі разам з актывістамі раённага аддзялення БМГАВП з ліку старшакласнікаў ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” (Даніла Лемяшэўскі і Максім Сяргееў) і ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” (Нікіта Ігнатаў, Дзмітрый Шылаў, Станіслаў Мазур, Лізавета Карповіч і Юля Касьян) правялі чацвёрты заключны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год!”.

Юныя выратавальнікі ў своеасаблівых касцюмах Дзядуль Марозаў -МНСнікаў і Снягурак нагадвалі пакупнікам і прадаўцам рынка аб мерах перасцярогі, якія варта выконваць у час святкавання сустрэчы Новага года і Калядаў. Гаварылі аб небяспецы піратэхнікі, калі яе не правільна скарыстоўваць альбо набываць  з рук, аб забароне карыстацца піратэхнічнымі вырабамі, нават самымі просценькімі хлапушкамі і бенгальскімі агеньчыкамі, малалетнім дзецям у адсутнасці дарослых. Многа папераджальных слоў з вуснаў юных вогнеборцаў прагучала наконт ёлачных электрагірлянд і ўвогуле патрабаваннях супрацьпажарнай бяспекі пры ўстаноўцы елак і ўпрыгожанні лясных прыгажунь у сваіх дамах і кватэрах. Пры гэтым тлумачылі розніцу паміж штучнай елкай і сапраўднай, лясной у выпадку ўзгарання. Сапраўдная змястоўная лекцыя наконт навагодніх елак прагучала ад Данілы Лемяшэўскага і Максіма Сяргеева ў вобразах Дзядуль Марозаў у месцы рэалізацыі елак ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас”.

У гэты ж час з гучнагаварыцеляў рынка чуліся перадсвяточныя парады выратавальнікаў.

І пакупнікі, і гандляры рынку атрымалі ад юных памочнакаў выратавальнікаў тэматычныя буклеты і лістоўкі-карыкатуры. У дабавак пакупнікам з дзецьмі прадстаўнікі арганізацыі маладзёжнага руху   выратавальнікаў-пажарных расказалі аб новай інфармацыйна-прапагандыстскай кампаніі “Ганарымся, што навучылі!”.

Сустрэча з кожным жыхаром ці госцем райцэнтра на рэчавым рынку заканчвалася ўзаемнымі пажаданнямі поспехаў, здароўя, шчаслівага, а галоўнае – бяспечнага Новага года.

Івацэвіцкі РАНС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий