У рамках акцыі "Бяспека ў кожны дом" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "Бяспека ў кожны дом"

11 февраля 2014 - Александра Джежора
article869.jpg

У мэтах папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей на іх з 3 да 28 лютага ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспека ў кожны дом”.

Акцыя складаецца з трох этапаў. У ходзе акцыі прадстаўнікі раённай службы МНС сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, з бацькамі дзяцей на сходах у школах і дашкольных установах, сустрэнуцца з педагагічным калектывам і навучэнцамі Івацэвіцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, у прыватнасці з тымі, хто жыве ў інтэрнаце. І нарэшце  разам з выратавальнікамі-прафесіяналамі ў шматлюдных месцах з насельніцтвам горада і раёна сустрэнуцца актывісты беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Найперш гэта будуць рэчавы і харчовы рынкі ў райцэнтры, буйныя магазіны. Увага насельніцтва раёна зноў будзе засяроджана на няўхільным выкананні проціпажарных патрабаванняў. Іх увазе будуць прапанаваныя тэматычныя відэафільмы, памяткі.

На працягу студзеня ў раёне адбылося два пажары.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий