У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом!" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом!"

10 февраля 2017 - Александра Джежора
article2947.jpg

 У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС у чарговы раз сустрэўся з маладымі інвалідамі, якія пастаянна наведваюць дзённае аддзяленне знаходжання інвалідаў ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

У ходзе сустрэчы на самым яе пачатку да ведама прысутных была даведзена інфармацыя аб пажарах, матэрыяльных уронах ад іх і выпадках гібелі людзей у агні і дыме  па выніках мінулага года, а таксама гаворка вялася  пра тыя вогненныя здарэнні, якія зарэгістраваны ў населеных пунктах раёна на працягу студзеня  бягучага года.

Прысутным  было нагадана аб выратавальных асаблівасцях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, аб самых распаўсюджаных прычынах, якія выклікаюць пажары ў дамах і кватэрах, аб паслядоўнасці дзеянняў у выпадку выяўлення пажару дома альбо ў суседзяў. Расказана было і аб мэтах праводзімай на працягу лютага акцыі, накіраванай на папярэджанне пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей на пажарах. Былі прапанаваны тэматычныя відэафільмы. Тут жа быў расповед аб новай інфармацыйна-прапагандыстскай кампаніі МНС “Ганарымся, што навучылі” з  праглядам характэрных відэаролікаў. Завяршылася сустрэча тэматычнымі гульнямі.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий