У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом!" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом!"

8 февраля 2016 - Александра Джежора
article2246.jpg


У рамках правядзення мерапрыемстваў першага этапа рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” начальнік райадзела па НС Васілій Бацкалевіч і ст. інспектар групы  прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валерый Молаш наведалі маладых інвалідаў дзённага знаходжання ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцва”.

 На пачатку сустрэчы традыцыйна прысутным было расказана аб тым няшчасці, якое нясе ў сабе пажар, якую небяспеку для здароўя і жыцця чалавека тояць агонь і дым. Прайшло і азнакамленне з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі ў раёне за мінулы год і першы месяц распачатага 2016 года. Прадстаўнікі дзённага аддзялення былі прыемна ўражаны магчымасцю пагаварыць і задаць  пытанні начальніку раённай службы МНС.

Далей увазе прысутных быў прапанаваны відэафільм проціпажарнай тэматыкі. Гутарка маладых інвалідаў была  пабудавана па прынцупу віктарыны. Недзе гаворка аб пажарнай бяспецы наогул пераходзіла ў гульню, дзе кожны пераможца атрымоўваў прыз. Ролю прызоў выконвалі найперш брашуры і буклеты супрацьпажарнай тэматыкі, якія, бяспрэчна, утрымоўваюць даволі карысную навучальную інфармацыю, уключаючы дзеянні пры пажары з нумарамі выкліку экстраных службаў, паводзіны пры навальніцы, у лесе і на лёдзе, правілы абыходжання з прадметамі бытавой хіміі, карыстання электрапрыборамі, газавымі прыборамі і многае іншае, што ніколі не пашкодзіць ведаць любому чалавеку. Дарэчы, адна з брашур так і называецца “геаметрыя бяспекі”.

 

В. Молаш, ст. інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з   грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий