У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку"

6 октября 2016 - Александра Джежора
article2717.jpg

 

Папаўняецца скарбонка добрых спраў юных выратавальнікаў-валанцёраў  СШ №3 г.Івацэвічы.

У рамках  мерапрыемстваў першага этапу акцыі «Моладь  за бяспеку” актывісты пярвічнай арганізацыі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП) ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, удзельнікі атрада “Пошук”  клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Агеньчык” аказваюць дапамогу адзінокім састарэлым грамадзянам  і інвалідам, якія жывуць у прыватным сектары паблізу гэтай установы адукацыі.

Адзінаццацікласнікі Вадзім Грушык і Сярожа Ступак, вучні 8”Б” класа    Ціхан Кот, Ягор Цімашэвіч, Валодзя Барэйка, Даніла Бялевіч, Сярожа Марозаў і Максім Грыгарэнка разам са сваім кіраўніком Ж. В. Каспяровіч і ст. інспектарам ГПіУГ райаддзела па НС В. С. Молашам у чарговы раз наведалі сядзібу адзінокай жыхаркі райцэнтра  Тамары Сяргееўны Голуб. Жанчына жыве адна, час ад часу яе наведвае дачка, якая жыве ў Брэсце і якая таксама ўжо пенсійнага ўзросту. Каля дома ёсць агарод і тыя некалькі сотак зямлі 87-гадовай гаспадыне, вядома, апрацаваць цяжка. Вось і прыходзяць у каторы раз на дапамогу юныя выратавальнікі-валанцёры.

Хлапчукі перакопваюць і пераграбаюць градкі кожную восень, а калі ёсць патрэба, то і ўвесну. Часам збіраюць пустазелле, складваюць прывезеныя дровы, рамантуюць плот, прыбіраюць падворак. Увесь неабходны для работы інвентар рабяты бяруць у школе і прыносяць з сабой. У маладых руках праца спорыцца (на здымку). Ды і хлапчукі ставяцца адказна да выконваемай работы і прарабляюць яе якасна. Шматлікія словы падзякі ад самой Тамары Сяргееўны і яе дачкі добрая ўзнагарода. У дабавак – яблыкі з сада бабулі ў выглядзе пачастунка.

ХХХ


Аднымі  з першых у рамках мерапрыемстваў акцыі рабяты з КЮВП “Вымпел” ДУА “Дабромысельскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” пасільную дапамогу  аказваюць так званым падшэфным адзінокм састарэлым грамадзянам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны з ліку аднавяскоўцаў, жыхароў вёскі Дабромысль і суседняй вёскі Селец.

Некаторым з іх проста не абыйсціся без іх дапамогі. Юныя вогнеборцы прыбралі падворкі і прысядзібныя ўчасткі, пры гэтым нават абрэзалі сухія галінкі дрэў і кустоў,  склалі дровы, прынеслі іх да печы і паднеслі вады, якую пэўнай частцы ветэранаў складана нават набраць з калодзежа на сваім падворку. 

ХХХ

Чарговы візіт юных выратавальнікаў-членаў пярвічнай арганізацыі БМГАВП з ліку вучняў ДУА “Амяльнянская СШ”, гурткоўцаў клуба юных выратавальнікаў-пажарных” Агеньчык”, які пладатворна і актыўна дзейнічае ўжо не першы год на базе школы, да  ветарана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Емельянавіча Куратніка з в. Глінная быў вельмі чаканым.

Рабяты наведваюць Міхаіла Емельянавіча часта, незалежна ад праводзімых мерапрыемстваў. Вось і зараз, сёлетнім вераснем яны правялі на ягоным падворку не адзін дзень. Спачатку перанеслі і склалі ў хляве  прывезены торфабрыкет, потым – дровы. Далей – прыбралі падворак, агарод.

І заззялі вочы ветэрана радасцю ад адчування патрэбнасці маладому пакаленню і, канечне, ад спакою за прыбранае загатаванае на зіму паліва. Значыць будзе цёпла і ўтульна ў хаце ветэрана зімовай сцюжай.


Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий