У рамках акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!"

article3168.jpg

Хутка лета, а гэта значыць, што дзеці розных узростаў вольную частку часу будуць бавіць на вуліцы. Не выключэнне, што пэўны адрэзак часу нехта з малых застанецца ў адзіноце, без нагляду. Даволі часта дзеці скарыстоўваюць хвіліны адсутнасці дарослых па-свойму, прыдумляючы нейкія свае, часам зусім небяспечныя гульні.

А вось деля таго, каб лета малыя правялі бяспечна, Івацэвіцкія выратавальнікі спяшаюць у дзіцячыя ўстановы адукацыі, каб зноў сустрэцца з выхаванцамі дзіцячых садкоў і ў чарговы раз нагадаць ім аб небяспецы тых ці іншых гульняў, каб папярэдзіць, падказаць, навучыць малых хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі не стварыць самім якую-небудзь небяспечную сітуацыю, а, больш таго, знайсці годнае, разумнае выйсце з такіх складаных абставін.

Вось такія своеасаблівыя тэматычныя “Урокі бяспекі” і дапамагаюць дашкольнікам стаць болей адукаванымі ў вобласці асноў бяспечнасці жыццядзейнасці.

Даволі ажыўлена паводзілі сябе хлопчыкі і дзяўчынкі з ДУА “Яглевіцкі дзіцячы сад”, калі гаворка ішла аб уласцівасцях агню, прычынах пажараў, сродкаў іх тушэння. І малыя спяшаліся даць свае правільныя адказы на пытанні прадстаўніка райаддзела па НС не дарэмна: кожнага з іх чакаў прыз – размаляванка. Далей паследавалі конкурс загадак і іншыя тэматычныя гульні. Тыя з рабят, хто здолеў,  дзякуючы сваім ведам і правільным адказам,  сабраць найбольшую колькасць размаляванак, атрымоўваў і так званы супер- прыз – маляўнічую абучаючага накірунку кніжку-казку “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”.  Завяршыўся “Урок бяспекі”, праведзены ў рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” дэманстрацыяй для малых серыялу “Чароўная кніга МНС”. Варта адзначыць,  што дзеці сачылі за паводзінамі Бабра, Зайца, Птушаняці і Ваўка даволі ўважліва.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий