У рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”

article2457.jpg


У Івэцэвіцкім раёне праходзяць мерапрыемствы рэспубліканскай  прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. У рамках правядзення  першага этапу акцыі прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі раённага аддзялення БМГАВП з ліку вучняў ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” наведалі тры дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў г. Івацэвічах: сем’і Горбачаў, Сазончыкаў  і Мазалеўскіх.

У час наведвання сем’яў выратавальнікі звярнулі асаблівую ўвагу бацькоў-выхавацеляў, а таксама старэйшых дзяцей на недапушчэнне пакідаць малалетніх дзяцей адных. З дарослымі праведзены дадатковыя гутаркі наконт пастаяннага кантролю за гульнямі дзяцей і ўтрымання пад асаблівым кантролем запалак, запальніц, электрабытавых прыбораў, газавых прыбораў. Бацькам уручаны тэматычныя буклеты і брашуры, накіраваныя на папярэджанне дзіцячага свавольства з агнём.

Розныя гульні, кшталту “Зразумей мяне”, “Выклік выратавальнікаў”, а таксама развіваючая настольная гульня “Небяспека вакол нас”, проціпажарная віктарына “Асцярожна, агонь!” і  іншыя гульні  праведзены  выратавальнікамі і іх памочнікамі з выхаванцамі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Не заставаліся ў баку і мамы-выхавацелі. У дабавак яны разам з выратавальнікамі тлумачылі малым аб тых ці іншых мерах засцярогі ў час гульняў у доме, знаходзячыся ў лесе ці каля якога-небудзь вадаёма, у час навальніцы і г.д. Дарэчы, кожная нават нязначная перамога малых заахвочвалася прызам. Ды і падарункі дзецям выратавальнікі пакінулі ў кожным доме. Акрамя 3D-карцін, насценных гадзіннікаў, камплектаў для гульні ў настольны тэніс і розных іншых гульняў, прадстаўнікі службы выратавання пакінулі тэматычную літаратуру.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий