У рамках акцыі "За бяспеку разам" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі "За бяспеку разам"

11 апреля 2016 - Александра Джежора
article2385.jpg


Работнікамі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках кантролю за супрацьпажарным станам і падрыхтаванасці да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, а таксама ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” штодня праводзяцца маніторынгі процівапажарнага стану сельскіх населеных пунктаў.

Праходзяць і рэйдавыя мерапрыемствы разам з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў па папярэджанні ўзгаранняў у экасістэмах, а найперш – папярэджання пажараў і гібелі ад такіх “травяных” пажараў людзей сталага ўзросту, бо менавіта яны найчасцей у памылковых мэтах збаўлення ад вужоў і кляшчоў падпальваюць сухую траву, менавіта яны найчасцей пры ўборцы падворкаў імкнуцца спаліць сабранае смецце, не зважаючы, што ў такіх абствінах да бяды – адзін крок. Сёлета ўжо 4 жыхары рэспублікі сталага ўзросту сталі ахвярамі такіх пажараў.

За парушэнне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры паленні травы і развядзенні кастроў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ўжо чатыры жыхары раёна.

Чарговы такі рэйд пры ўдзеле намесніка начальніка райаддзела па НС Віталія Дыдышкі  прайшоў у населеных пунктах  Целяханшчыны. Цёплае і вільготнае надвор’е спрыяе хутчэйшаму прарастанню маладой травы і ўмоў для падпалу сухой раслінасці ўжо амаль не існуе з-за яе інтэнсіўнага знікнення.  Затое многія паляць смецце напярэдадні Вялікодных святаў пры ўборцы падворкаў. Нагадваем, што падпаліць кучу смеццця можна толькі ў ціхае, бязветранае надвор’е, кантраляваць пастаянна яго гарэнне, маючы пры сабе вядро з вадой ці рыдлёўку. Вельмі важна вытрымліваць бяспечныя адлегласці ад кастра не меней, за 10 метраў ад пабудоў і не меней, за 30 м. ад стажкоў сенга ці саломы.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий