У рамках акцыі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


У рамках акцыі...

article2501.jpg

У раёне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «Каникулы без дыма и огня!», накіраваная на папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў па віне альбо з удзелам дзяцей. Прадоўжыцця яна да пачатку навучальнага года.

У гэты  перыяд выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць  дзецям, адпачываючым у прышкольных летніках, аб небяспецы гульні з запалкамі, а таксама гульнях у пакінутых, неэксплуатуемых будынках. Асабліва, калі малыя застаюцца на лета ў сваіх бабуль-дзядуль у вёсках, варта перасцерагчы іх ад гульняў на тэрыторыі механічных двароў і жывёлагадоўчых фермаў. Трэба, каб дзеці ведалі, што небяспечнымі з’яўляюцца пясочны кар’ер, будаўнічая пляцоўка. А яшчэ неабходна расказаць дзецям аб тым, як бяспечна паводзіць сябе ў навальніцу, у лесе ці каля вадаёмаў.

Аб усім гэтым нагадваюць хлопчыкам і дзяўчынкам выратавальнікі-прафесіяналы пад час правядзення экскурсій у пажарную часць і прафілактычных гутарак, правядзення віктарын і гульняў. У першы тыдзень чэрвеня і работы летнікаў, створаных на базе ўстаноў адукацыі, пажарную часць наведалі школьнікі з трэцяй і чацвёртай Івацэвіцкіх школ, Квасевіцкай і Любішчыцкай школ, ДУА “Яслі-сад №5 г.Івацэвічы” і іншых прышкольных летнікаў. У дзяцей ёсць  магчымасць пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля, паглядзець тэхнічнае абсталяванне пажарных...

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий