Упрыгожваем елку правільна і бяспечна — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Упрыгожваем елку правільна і бяспечна

12 декабря 2017 - Александра Джежора
article3599.jpg

 Неад’емны атрыбут Новага года і Калядаў – упрыгожаная зіхатлівымі цацкамі, ззяючая рознакаляровымі агеньчыкамі прыгажуня-ёлка. І тут ужо ўсё роўна якая яна  – лясная натуральная ці штучная магазінная.

Аднак, каб святы  прынеслі толькі радасць і задавальненне, вельмі важна пры  ўсталяванні і ўпрыгожванні елкі прытрымлівацца элементарных патрабаванняў супрацьпажарнай перасцярогі. Перш, чым ставіць елку, убярыце з пакоя дываны і дывановыя пакрыцці. Елку ўстанавіце на ўстойлівай аснове альбо падстаўцы, падалей ад ацяпляльных прыбораў (печаў, электраабагравальнікаў, батарэй цэнтральнага ацяплення і гэтакім чынам, каб яе галінкі і вярхушка не датыкаліся да сцен, столі, мэблі.

Не скарыстоўвайце для ўпрыгожання елкі цацкі з гаручых матэрыялаў, у прыватнасці – зробленыя  сваімі  рукамі. Не спрабуйце ўпрыгожыць елку  з дапамогай ваты, паперы. Для ўпрыгожвання скарыстоўвайце толькі электрагірлянду заводскай вытворчасці. Купляючы новую электрагірлянду, абавязкова пацікаўцеся ў прадаўца сертыфікатам якасці. Калі ж электрагірлянда засталася з мінулага года, дык перш, чым чапляць яе на елку, пераканайцеся ў яе спраўнасці. Адыходзячы да сну альбо пакідаючы дом ці кватэру, абавязкова адключыце гірлянду ад электрасеткі. Не дазваляйце малым дзецям самім уключаць навагоднюю  ілюмінацыю, не пакідайце іх адных у пакоі, дзе гарыць ілюмінацыя. Не пакідайце электрагірлянду ўключанай на працяглы  час.

Памятайце, што ў пакоі, дзе ўсталявана елка нельга карыстацца агнём, тым болей – курыць, скарыстоўваць хлапушкі ці бенгальскія агеньчыкі. Хвоя лясной елкі даволі хутка перасыхае і можа ўспыхнуць ад нават нязначнай іскрынкі ці якога-небудзь  награвальнага прыбора, а таму адразу ж убірайце ігліцу, якая ўжо абсыпалася з вашай елкі.

Калі  здарылася, што ваша елка загарэлася, то ведайце і памятайце, што найперш неабходна патэлефанаваць пажарным па нумарах 101 ці 112, далей, калі магчыма, адключыць электрагірлянду. Спрабуйце патушыць самастойна: перакуліўшы елку на падлогу, заліце яе вадоў. Будзе эфектыўна накінуць на яе грубую тканіну, той жа дыван. А вось штучную елку тушыць вадой нельга. Калі ж самастойна да прыезду пажарных патушыць не атрымліваецца, то неадкладна пакіньце памяшканне.

Дарэчы, купляючы ў магазіне ці на рынку штучную елку, таксама не саромейцеся пацікавіцца наяўнасцю ў гандляра сертыфікату якасці. Большасць сучасных штучных елак зроблена з негаручага матэрыялу. Вядома, каштуюць яны болей. Аднак ёсць і такія, шот не толькі загараюцца, але пры нагрэве нават ад электрагірлянды пачынаюць выдзяляць даволі непрыемны, рэзкі пах.

Памятаючы аб уласнай бяспецы і бяспецы сваёй сям’і, зрабіце правільны выбар.

Вясёлых вам святаў, шчаслівага, а найперш – бяспечнага Новага года!

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий