Уратавала суседка... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Уратавала суседка...

9 декабря 2018 - Administrator
article4316.jpg

 У в. Горталь Івацэвіцкага раёна на вул. Партызанскай адбыўся пажар у жылым драўляным доме, які належыць пенсіянерцы 1928 г.н.

Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, унутранае аздабленне, маёмасць.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сведка, жыхарка вёскі, (1969 г.н.) выратавала гаспадыню дома і яе ўнука 1976 г.н.

Выратаваныя агледжаны брыгадай СМП, у шпіталізацыі не мелі патрэбу.

Прычына пажару высвятляецца.