Увайшлі ў дзясятку — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Увайшлі ў дзясятку

article439.jpg

 


Штогадовы абласны конкурс “Лепшы начальнік змены падраздзяленняў Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС” днямі адбыўся ў вучэбна-трэніровачным комплексе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Івацэвічы. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх райаддзелаў МНС вобласці, за выключэннем Ляхавіцкага і Жабінкаўскага райаддзелаў.

Конкурс складаўся з наступных этапаў: падцягванне на перакладзіне, бег 3000 метраў, пад’ём па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага  паверха, рашэнне тактычных заданняў і пераадоленне паласы псіхалагічнай падрыхтоўкі.

 

Па выніках конкурсу лепшы рэзультат і адпаведна першае месца ў прадстаўніка Брэсцкага пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Другое і трэцяе месцы належаць  начальнікам каравулаў Баранавіцкага гаррайаддзела па НС і Брэсцкага райаддзела па НС. Прадстаўнік нашага Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, начальнік змены ПАВЧ №1 г.Івацэвічы Віталій Куратнік,  заняў 9 месца.

 

Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па НС. 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий