Узнагароды за пільнасць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Узнагароды за пільнасць

14 февраля 2014 - Александра Джежора
article880.jpg

Газета ўжо паведамляла, што два вучні СШ №1 райцэнтра Андрэй Аўдзееў і Аляксандр Жыхараў сталі відавочцамі пажару, які толькі пачынаўся ў адной са шматпавярховак райцэнтра. Хлопцы неадкладна патэлефанавалі выратавальнікам, у выніку чаго гарэнне было ліквідавана ў пачатковай стадыі з мінімальнымі стратамі.

А праз некалькі дзён да вучняў малодшых класаў першай Івацэвіцкай школы завіталі начальнік райаддзела на надзвычайных сітуацыях Васілій Бацкалевіч і старшы інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела Валерый Молаш. Вучні 3-4-х класаў сабраліся ў актавай зале. Да іх і звярнуўся Васілій Бацкалевіч, які напачатку расказаў аб тых надзвычайных сітуацыях, якія час ад часу здараюцца і ў нашым раёне, завастрыў увагу школьнікаў на правільнасці дзеянняў іх аднакласнікаў, на тую карысць, якую прыносяць веды па асновах бяспечнай жыццядзейнасці ў паўсядзённым жыцці і падкрэсліў вартыя пераймання дзеянні хлапчукоў, выказаў ім падзяку за пільнасць і грамадзянскую адказнасць.

Андрэй і Аляксандр атрымалі з рук начальніка райаддзела па НС Ганаровыя граматы і падарункі.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий