Узнагароджаны першыя пераможцы конкурсу — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Узнагароджаны першыя пераможцы конкурсу

27 февраля 2018 - Александра Джежора
article3776.jpg

 


Ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць узнагароджанні аўтараў лепшых работ ХХ-га раённага  творчага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

Першымі свае Граматы і каштоўныя падарункі, а таксама Падячныя лісты і прызы ад арганізатараў конкурсу атрымалі вучні ДУА “Стайкаўская СШ”, ДУА “Гошчаўская СШ” і ДУА “Зялёнаборская СШ”.

Найбольшая колькасць прызоў былі адрасаваны школьнікам Стайкаўскай школы. У ліку ўзнагароджаных сямікласніца Насця Кожан, васьмікласніца Насця Крук, вучаніца чацвёртага класа Вераніка Раўчэня  і пяцікласніца Дзіяна Пархомік.

Прызы і граматы атрымалі Ілля Гардзіеўскі, вучань 9 класа і Валерыя Яра, вучаніца 6 кл. Зялёнаборскай школы.

На ўрачыстай агульнашкольнай лінейцы былі ўручаны Граматы і падарункі Мікіце Еўтуху і Марыі Калінка, вучням Гошчаўская СШ.

Прызы і граматы школьнікам уручылі  першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка і старшы інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валерый Молаш.

Свае Граматы і падарункі ўсе пераможцы агляду-конкурсу атрымаюць на агульнашкольных лінейках, ці падчас правядзення тэматычных кіналекторыяў у красавіку-маі.

Дзяніс КАРПАЎ.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий