Візіт да выратавальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Візіт да выратавальнікаў

article3321.jpg

 Падчас  прафілактычнай рэспубліканскай акцыі  “Канікулы без дыму і агню!” выхаванцы ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы”  наведалі ПАВЧ №1 г. Івацэвічы.

Дзеці наведалі найперш гаражы пажарнага дэпо, дзе агледзелі пажарныя аўтамабілі рознага прызначэння, пажарна-тэхнічнае узбраенне пажарных, мелі магчымасць  прымерыць і каску, і куртку,  і нават боты пажарнага.  Дзіцячае захапленне не мела межаў, а эмоцыі настолькі перапаўнялі малых, што тэрыторыя райаддзела імгненна напоўнілася звонкімі галасамі і смехам дзятвы.

Затым малыя паглядзелі выстаўку творчых работ школьнікаў на супрацьпажарную тэматыку. Далей малым выхаванцам дзіцячага садка нагадалі аб небяспецы забавак з агнём, аб паводзінах на выпадак узнікнення пажару, аб сродках пажаратушэння. Увазе рабят было прапанавана шэраг тэматычых гульняў, пасля якіх самыя актыўныя атрымалі ад выратавальнікаў прызы.

Завяршыўся  візіт да выратавальнікаў праглядам мультфільмаў “Чароўная кніга МНС” і далейшым сумесным абмеркаваннем убачанага.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГП іУГ райаддзела па НС.

 

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий