Ветэран пажарнай службы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Ветэран пажарнай службы

24 февраля 2013 - Administrator
article169.jpg

 Днямі свой 80-гадовы юбілей адзначыў ветэран пажарнай службы раёна, жыхар райцэнтра Васіль Аляксандравіч Касавец. Амаль 30 гадоў ён аддаў службе выратавання, працуючы вадзіцелем у тагачаснай прафесійнай пажарнай часці №23 г. Івацэвічы. Яго дасведчанасць і адданасць справе, а галоўнае – дадатковая энергетыка і аптымізм заўсёды былі прыкладам для маладых работнікаў.

 

І сёння Васіль Аляксандравіч не страчвае сувязь з выратавальнікамі, ён прыходзіць на прафесійныя святы ды розныя іншыя ўрачыстасці. Праўда, апошнім часам ўсё радзей, аднак па-ранейшаму застаецца жаданым і чаканым госцем у нашум райаддзеле па НС.

Вядома, гэтая дата не магла застацца па-за ўвагай і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, і раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў МНС “Выратавальнік”. У той жа дзень да Васіля Аляксандравіча завіталі з падарункам і кветкамі намеснік начальніка райаддзела па НС Генадзь Лемяшэўскі, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Мікалай Калінка і Анатоль Данілюк. Гэта, канешне, парадавала ветэрана. І хоць узрост і суправаджаючыя яго розныя балячкі рэгулярна напамінаюць аб сабе, тым не меней Васіль Аляксандравіч усё такі ж аптымістычна накіраваны, з усмешкай на твары і гумарам у словах.  Прыемна парадавалі юбіляра і родныя: у Васіля Аляксандравіча тры дачкі і адсвяткаваць цудоўную падзею з бацькам прыехалі старэйшая дачка Вольга з мужам Віктарам, якія жывуць у Партугаліі.

 

Размовам-успамінам, здавалася,не было канца. Васіль Аляксандравіч у той дзень доўга пераглядваў старыя фотаздымкі, неаднойчы ўспамінаў жонку, якой, нажаль, ужо няма сярод жывых, сяброў, з кім працяглы час працаваў у Івацэвіцкай “пажарцы”.

Жывіце падолей, шаноўны Васіль Аляксандравіч! Заўсёды прыходзьце да нас на прафесійныя святы, бо нам усім заўсёды цікава слухаць Вашы ўспаміны і разважанні. Здароўя вам на доўгія гады.

Комментарии (0)
Добавить комментарий