Вясеннія палы: да пажару адзін крок — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Вясеннія палы: да пажару адзін крок

article2350.jpg


Нягледзячы на ўсялякага роду папярэджанні наконт вясенніх палаў сухой травы і развядзення кастроў у забароненых месцах,  нашы землякі напорыста пряцягваюць і падпальваць, і цярпець бедствы. Так, толькі за мінулыя выхадныя 26 і 27 сакавіка пажарным аварыйна-выратавальным падраздзяленням раёна  па надзвычайных сітуацыях прыйшлося ажно 14 разоў выязджаць на ліквідацыю гарэння сухой травы, двойчы выязджалі на тушэнне травы ў пойме Грыўды паблізу вёскі Руда.

Да таго ж ахутаныя дымам і населеныя пункты, дзе жыхары прыступілі да масавай уборкі сваіх падворкаў. Пасля ўнясення змяненняў у правілы пажарнай бяспекі дапускаецца кантраляванае развядзенне кастроў для спальвання смецця і іншых бытавых адыходаў на пляцоўках. Пры гэтым пляцоўкі павінны быць акаймаваныя  ачышчанай ад мінеральнага слою глебы паласой шырынёй не меней за 0,25 метра, трэба ўбраць усю раслінасць і не на тарфяніку. Паліць адыходы дапушчальна ў ціхае, бязветранае надвор’е, пры вытрыманні наступных адлегласцяў: 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў  ад лясоў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзены сена ці салома. Вазьміце абавязкова сабе на заметку гэтыя патрабавані, калі будзеце прыбіраць свае падворкі перад Велікоднымі святамі. У гэты ж перыяд вядзецца і прыбіранне могілак, і тут часта не абыходзіцца без агню. Памятайце, што найперш тут неабходна пільнасць, бо агонь імгненна скочыць на штучныя кветкі і вянкі суседніх магіл, па траве  распаўсюдзіцца на вялікую тэрыторыю і тады можа здарыцца непапраўнае.

Дадаткова ў Правілах сказана, што на прысядзібных участках дапускаецца прыгатаванне ежы з выкарыстаннем мангалаў, барбекю і іншага ў спецыяльна адведзеных месцах на мінімальнай адлегласці ад пабудоў 4 метры. Як і ў выпадку з кастром для палення смецця, тут таксама варта мець пры сабе вядро з вадой, рыдлёўку, а калі магчыма, то і вогнетушыцель. І ніколі не дазваляйце малым дзецям распальваць вогнішча ці сачыць за яго гарэннем. Як нельга і пакідаць дзяцей адных каля палаючага кастра ці гаручага мангалу.

Адпачынак на прыродзе таксама павінен быць бяспечным. Распальванне кастра ў забароненых месцах можа абярнуцца для вінаватых штрафам да 12-ці базавых велічынь (ст. 15.58. Кодекса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях). А значыць ад культуры паводзін і бяспекі кожнага з нас залежыць захаванасць лясоў, жылля і, нарэшце, уласная бяспека.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю  райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий